Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека заклікаў улады Беларусі спыніць сістэматычныя рэпрэсіі
17 сакавіка, BPN. У Беларусі назіраецца “непрымальная карціна беспакаранасці і амаль поўнага знішчэння грамадзянскай супольнасці і асноўных свабод”, гаворыцца ў апублікаванай 17 сакавіка справаздачы вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Фолькера Цюрка.
Даклад заснаваны на інтэрв’ю з 207 пацярпелымі ад дзеянняў сілавікоў і сведкамі, аналізе больш за 2,5 тыс. доказаў, у тым ліку фатаграфіі, відэа, медыцынскія і судовыя пратаколы і ахоплівае перыяд з 1 траўня 2020 года па 31 снежня 2022-га. Дакумент з’яўляецца працягам раней апублікаванага даклада ААН, які ахоплівае падзеі выключна жніўня 2020 года.
Упраўленне ААН па правах чалавека, якое раней збірала сведчанні катаванняў у беларусаў, палічыла сотні такіх скарг “якія заслугоўваюць даверу”, было таксама задакументавана больш за 100 выпадкаў сэксуальнага і гендэрнага гвалту ў дачыненні да затрыманых.
“Але маштабы сэксуальных і гендэрных парушэнняў і злоўжыванняў, верагодна, будуць заніжаны з-за стыгматызацыі, страху перад рэпрэсіямі і адмовы ў доступе ў краіну следчым ААН па правах чалавека”, — зазначаецца ў дакуменце.
“Суровыя прыгаворы, вынесеныя судамі, сведчаць аб інструменталізацыі і злоўжыванні сістэмай правасуддзя ў дачыненні да апазіцыянераў, блогераў, журналістаў, праваабаронцаў, прафсаюзных актывістаў і юрыстаў”, — гаворыцца ў дакладзе.
Вярхоўны камісар адзначае, што з 2021 года беларускія ўлады прынялі больш за дзесятак заканадаўчых паправак, “накіраваных супраць палітычных актывістаў і апанентаў улады”, якія ўключаюць такія практыкі, як завочныя судовыя працэсы, пазбаўленне грамадзянства і канфіскацыя прыватнай уласнасці. Акрамя таго, пашырана сфера прымянення пакарання смерцю.
“Працягваецца жахлівая практыка пераследу і пакарання людзей за законную праваабарончую дзейнасць”, — зазначае Цюрк.
Падкрэсліваецца, што да лютага 2023 года афіцыйны Мінск закрыў 797 НДА, а яшчэ 432 закрыліся, каб пазбегнуць магчымага судовага пераследу.
У дакладзе звяртаецца ўвага на рэпрэсіі супраць незалежных СМІ.
Вярхоўны камісар называе “ганебнай” ініцыятыву афіцыйных уладаў пазбаўляць грамадзянства тых, каго яны прызнаюць “экстрэмістамі”.
У дакладзе змяшчаецца заклік да дзяржаў — членаў ААН разгледзець пытанне аб прыцягненні да адказнасці праз нацыянальныя разборы на аснове агульнапрынятых прынцыпаў экстэрытарыяльнай і ўніверсальнай юрысдыкцыі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі больш за 1 тыс. спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаТбіліскі гарадскі суд пачаў разглядаць скаргу беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ студзені ў беларускай эканоміцы было занята на 0,05% больш працаўнікоў, чым месяцам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў за 12 месяцаў павялічыліся на 13,5% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства