be
Arrow
Мінск 10:34

Ціханоўская падзякавала кіраўніку фінскага кабінета, якая сыходзіць у адстаўку, за “непахісную падтрымку свабоднай і дэмакратычнай Беларусі”

7 красавіка, BPN. Святлана Ціханоўская выказала падзяку кіраўніку ўрада Фінляндыі Санне Марын, якая ідзе ў адстаўку, за “непахісную падтрымку свабоднай і дэмакратычнай Беларусі”.

Ціханоўская адзначыла, што Марын заўсёды натхняла яе “сваім моцным лідарствам, мужнасцю і рашучасцю”, і выказала надзею на “працяг цеснага супрацоўніцтва з Фінляндыяй”, пажадаўшы Марын усяго найлепшага ў “будучых пачынаннях”. Тая падзякавала Ціханоўскай у адказ.

Прэм’ер-міністр Фінляндыі Санна Марын пасля паражэння яе Сацыял-дэмакратычнай партыі на парламенцкіх выбарах падала прашэнне аб адстаўцы, якое 6 красавіка прыняў прэзідэнт краіны Саўлі Ніінісцё. Марын ўзначаліла кабінет у канцы 2019 года і працягне выконваць свае абавязкі да фармавання новага ўрада.

Ціханоўская сустракалася з Марын тройчы: у сакавіку 2021 года і снежні 2022-га падчас візітаў у Фінляндыю, а таксама ў снежні 2021 года на саміце Усходняга партнёрства ў Бруселі.

Падзяліцца: