У віцебскай калоніі памёр актывіст і блогер Мікалай Клімовіч, які баяўся за сваё жыццё ў няволі з-за праблем са здароўем
7 траўня, BPN. У папраўчай калоніі № 3 у пасёлку Віцьба (Віцебскі раён) памёр актывіст і блогер з інвалідасцю 2-й групы Мікалай Клімовіч.
Інфармацыю пра гэта 7 траўня яго сваякам перадалі падчас тэлефанавання з калоніі, паведаміла BPN крыніца, якая пажадала застацца ананімнай.
Цела можна будзе забраць пасля 9 траўня.
Абставіны і прычыны смерці пакуль невядомыя.
Сёлета 28 лютага суд Пінскага раёна і Пінска прыгаварыў Клімовіча да аднаго года пазбаўлення волі па арт. 368 Крымінальнага кодэкса — за “абразу” Аляксандра Лукашэнкі. Ён паставіў знак “смешна” пад ілюстрацыяй, дзе Лукашэнка і Уладзімір Пуцін былі ў нацысцкай форме.
Блогера ўзялі пад варту ў зале суда: да вынясення прыгавора ён быў на волі з-за кепскага стану здароўя пасля аперацыі на сэрцы і інсульта. 21 красавіка Брэсцкі абласны суд мусіў разгледзець апеляцыю Клімовіча. Вынік пасяджэння невядомы.
“Я спадзяваўся і шмат хто, што прысуд абмяжуецца “хатняй хіміяй” (абмежаванне волі па месцы жыхарства. — BPN.). Але пракурор запрасіў год калоніі агульнага рэжыму”, — распавёў BPN Клімовіч перад вынясеннем прысуду.
Гэта, паводле словаў абвінавачанага, “быў для ўсіх шок”, улічваючы стан яго здароўя.
Яму таксама інкрымінавалі арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі) і 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), але пасля праверкі гэтыя артыкулы былі знятыя.
Падчас працэсу адвакат распавёў пра стан здароўя падабароннага, падкрэсліваў небяспеку турэмнага тэрміну для яго. “Любое турэмнае знявольванне для мяне — гэта смерць, таму што я павінен быць пад сталым наглядам урача, прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. Я магу не вытрымаць нават месяца”, — папярэдзіў сам Клімовіч.
Ён падкрэсліў, што займае антываенную пазіцыю і з гэтым звязаныя ягоныя публікацыі ў сацыяльных сетках.
Інсульт і складаную аперацыю на сэрцы Клімовіч, які ў сацсетках падпісваўся Мікалаем Вераснем, перанёс летась у траўні. Праз сем месяцаў, у снежні, за рэакцыю “смешна” пад карыкатурай на Пуціна ў нацысцкай форме яго затрымалі. Тады ў ізалятар часовага ўтрымання выклікалі хуткую дапамогу, дактары завезлі Клімовіча ў лякарню. Пазней ён быў аштрафаваны на 111 рублёў (3 базавыя велічыні).
Два дні таму, 5 траўня, Клімовіч быў уключаны ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі пры невядомых абставінах раптоўна памёр актывіст з Лідскага раёна Вітольд Ашурак, асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі.
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі назіраецца рост даверу да ўлады і падтрымкі ўварвання РФ ва Украіну — сацдаследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, ПалітыкаПерад выбарамі ўлады спрабуюць схаваць маштабы рэпрэсій — сацыёлаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская ў лютым здзейсніць візіт у ПарыжМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры гады будаўніцтва кватэр у Беларусі зменшылася на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал у 2024 годзе выраслі на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка з'яўляецца "аднаасобным лідэрам злачыннай арганізацыі" — экс-супрацоўнік ГенпракуратурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаДзеянні Лукашэнкі кваліфікуюцца як тэрарызм, захоп улады і злачынствы супраць бяспекі чалавецтва — сябра КР Кірылюк (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаПраваабаронцы назвалі выбары "прапагандысцкім шоу" і нагадалі пра палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛатушка: Шэраг краін адмовіўся далучацца да пазову Літвы ў МКС па Лукашэнку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка