МЗС Беларусі абвінаваціў Савет Еўропы ў супрацы з “экстрэмістамі”
18 траўня, BPN. Савет Еўропы (СЕ) выбраў “курс на дыскрымінацыю” Беларусі і “развіццё кантактаў з экстрэмістамі, якія заклікаюць да новых санкцый і тэрактаў супраць насельніцтва” краіны, заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз, каментуючы саміт СЕ, што праходзіў 16–17 траўня ў Рэйк’явіку (Ісландыя).
Прадстаўнік МЗС сцвярджае, што СЕ, абраўшы гэты курс, “зрабіў усё, каб разбурыць дасягненні папярэдніх гадоў”. “Саміт у Рэйк’явіку і яго фінальная дэкларацыя з’яўляюцца відавочным працягам такой палітыкі”, — лічыць ён.
Абвінавачанні ў “датычнасці Беларусі да нібыта гвалтоўнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей” спікер знешнепалітычнага ведамства назваў “абсалютна дзікім і недарэчным”.
“У сувязі з гэтым узнікае рытарычнае пытанне: няўжо для еўрапейскіх палітыкаў, якія выступаюць за працяг вайны ва Украіне, задавальненне ўласных палітычных амбіцый важней жыццяў дзясяткаў тысяч дзяцей і іх бацькоў, якія штодзень і кожную гадзіну рызыкуюць загінуць у зоне баявых дзеянняў?” — адзначыў Глаз.
Ён заклікаў дзяржавы, якія падпісаліся пад прынятай на саміце дэкларацыяй СЕ, “спыніць інструменталізацыю і палітызацыю праблемы аздараўлення ўкраінскіх дзяцей”. Паводле слоў прадстаўніка знешнепалітычнага ведамства, “практыка аздараўлення дзяцей за мяжой склалася ўжо даўно і прынятая ў шмат якіх краінах свету”, “дзеці ўязджаюць і выязджаюць з Беларусі легальна ў суправаджэнні дарослых, маючы на руках усе неабходныя дакументы”.
“Мы робім гэта адкрыта і транспарэнтна, у тым ліку ў супрацоўніцтве з міжнароднымі арганізацыямі і фондамі, уключаючы ЮНІСЕФ”, — заявіў Глаз.
Ён прыгразіў, што Беларусь адкліча заяўку на ўступленне ў Савет Еўропы і працягне пераглядаць астатнія фарматы стасункаў з ім, калі СЕ і краіны Захаду захаваюць гэтую “дэструктыўную лінію”.
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) у прынятай 27 красавіка рэзалюцыі заклікала міжнародную супольнасць “падтрымаць судовы пераслед і прыцягненне да адказнасці” за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей сярод іншых асоб і Аляксандра Лукашэнку, “самаабвешчанага прэзідэнта Беларусі”.
Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) кваліфікавала вываз украінскіх дзяцей як ваеннае злачынства.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка