Дарадца Ціханоўскай: Рашэнне МАП — важны сігнал рэжыму, што ніякія злачынствы не застануцца без пакарання
13 чэрвеня, BPN. Рашэнне МАП адносна Беларусі з’яўляецца “сапраўды гістарычным”, а тое, што “столькі краінаў падтрымала прымяненне 33 артыкулу — вельмі важны сігнал рэжыму, што ніякія злачынствы не застануцца без пакарання”, падкрэсліў галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, каментуючы BPN прынятую 12 чэрвеня Міжнаронай арганізацыяй працы резалюцыю.
Вячорка адзначыў, што 20 год таму МАП пачала разгляд парушэнняў рэжыму Лукашэнкі правоў рабочых і правоў чалавека ў цэлым.
“Пасля 2020 году стала відавочна, што рэжым Лукашэнкі не збіраецца мяняць сваю палітыку. Арышты прафсаюзных лідараў, масавыя звальненні і арышты, драконаўскія меры супраць удзельнікаў забастоўкі прымусілі МАП дзейнічаць больш рашуча”, — патлумачыў Вячорка.
Дарадца Ціханоўскай нагадаў, што 33 артыкул Статуту МАП прымяняўся толькі адночы — да М’янмы, другой краінай стала Беларусь.
“Міжнародная арганізацыя працы заклікае дзяржавы, бізнэсы, прафсаюзы пераглядзець ці спыніць адносіны з афіцыйным Мінскам, а таксама разглядзець абмежавальныя захады супраць рэжыму. Цяпер па выніках рэзалюцыі, краіны-сябры ААН могуць прымяняць санкцыі і іншыя меры ціску на рэжым, пакуль палітвязні не будуць вызваленыя, а рэпрэсіі не будуць спыненыя”, — адзначыў Вячорка.
Паводне яго словаў, калі раней парушэнні правоў рабочых і чалавека ў цэлым “абмяркоўваліся краінамі дэмакратычнага Захаду, цяпер — гэта пытанне вынесена на глабальны узровень”.
“Таму мы пабачылі такую істэрычную рэакцыю ўрадавых чыноўнікаў і дыпламатаў. Гэта другая вялікая параза за тыдзень. Спачатку — вотум недаверу і недапушчэнне Лукашэнкі ў Раду бяспекі ААН, а цяпер — у Міжнароднай арганізацыі працы”, — падкрэсліў ён.
Вячорка дадаў, што рэзалюцыяй рэкамендавана не аказваць фінансавай ці тэхнічнай дапамогі рэжыму Лукашэнкі, не запрашаць прадстаўнікоў рэжыму на паседжанні МАП, прыняць меры, каб рэжым не мог працягваць рэпрэсіі супраць рабочых. Акрамя таго, дакумент заклікае краіны — сябры МАП устрымацца ад супрацы з рэжымам, падтрымаць незалежныя прафсаюзы і рэпрэсаваных рабочых, а таксама дабівацца доступу да зняволеных актывістаў рабочага руху і незалежных прафсаюзаў.
На 111-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе 12 чэрвеня была прынята рэзалюцыя па Беларусі. У дакуменце прапануецца рэгулярна абмяркоўваць беларускае пытанне, пакуль не будзе даказана, што ўлады ў Мінску выканалі свае абавязацельствы ў рамках канвенцыі 87 і 98 Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) — аб свабодзе асацыяцыі і аб праве на арганізацыю і на вядзенне калектыўных перамоў адпаведна.
Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, каментуючы прыняцце дакумента, заявіла, што мэта “калектыўнага Захаду”, які ініцыяваў прымяненне ў дачыненні да Беларусі артыкула 33 Статута МАП, заключаецца ў апраўданні “незаконных і несправядлівых санкцый” і наданні ім “статуса нібыта легітымных дзеянняў”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЛузгіна: Падзенне рубля да долара — гэта рэакцыя на патанненне расійскай валюты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаБеларуская дыяспара пачынае маніторынг выканання ў Грузіі права на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВікіпедыя не мае дачынення да дакладнай інфармацыі аб краіне — прадстаўнік Беларускай энцыклапедыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка