Эдуарда Бабарыку прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі на восем гадоў
5 ліпеня, BPN. Мінскі абласны суд 5 ліпеня прыгаварыў палітвязня Эдуарда Бабарыку да пазбаўлення волі ў калоніі на восем гадоў, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Бабарыку вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 293 (масавыя беспарадкі).
Першапачаткова Эдуарда Бабарыку абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Праз 18 месяцаў, калі скончыўся максімальна магчымы тэрмін утрымання пад вартай падчас папярэдняга следства, стала вядома, што яму прад’явілі новыя абвінавачанні паводле ч. 3 арт. 130 і ч. 1 арт. 293.
Разбіральніцтва па справе Эдуарда Бабарыкі праходзіла з 22 траўня. Абвінавачаны прабыў у следчым ізалятары больш за тры гады.
Да затрымання 18 чэрвеня 2020 года разам з бацькам, былым банкірам Віктарам Бабарыкам, Эдуард Бабарыка кіраваў краўдфандынгавымі платформамі Ulej і MolaMola, а таксама быў кіраўніком ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне Бабарыкі-старэйшага кандыдатам у прэзідэнты.
6 ліпеня 2021 года Вярхоўны суд прыгаварыў Віктара Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за “атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры” (ч. 3 арт. 430) і “легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам” (ч. 2 арт. 235). З 28 красавіка дакладна не вядома, дзе ён знаходзіцца. Напярэдадні гэтай даты работнікі наваполацкай бальніцы ананімна паведамілі, што туды быў дастаўлены Бабарыка, які адбываў тэрмін у мясцовай калоніі, з пнеўматораксам і слядамі збіцця.
Праваабаронцы паведамлялі, што Віктар Бабарыка быў у спісе сведкаў па справе Эдуарда Бабарыкі, аднак не быў дастаўлены ў суд.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСкарга на вырак экс-старшыні партыі "Зялёныя" Кучуку будзе разгледжаная 25 лютагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаУ 2019–2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларусаў аб наданні прытулку, адхілена 56 заяў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка