Ціханоўская чакае адказу украінскага боку наконт магчымасці наведаць краіну
20 ліпеня, BPN. Усведамленне, што з Аляксандрам Лукашэнка немагчыма дамовіцца і мець справы, прыходзіць да ўкраінскага боку, заявіў галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка падчас анлайн-сустрэчы з валанцёрамі офіса палітыка.
Адказваючы на пытанне, ці наведае Ціханоўская калі-небудзь Украіну, дэмлідар нагадала, што прадстаўнікі Абʼяднанага пераходнага кабінета “гатовыя прыязджаць у Кіеў, ва Украіну — і ездзяць туды”.
“Што тычыцца асабіста мяне, я агучыла пазіцыю сваю для ўкраінскага боку: я гатова прыехаць у любы момант. Для мяне важна сустрэцца з нашымі добраахвотнікамі, з нашымі героямі, і ўрад Украіны ведае пра гэты намер. Мы проста чакаем адказ з таго боку. Калі яны будуць гатовыя, я абавязкова туды прыеду”, — адзначыла дэмакратычны лідар.
Вячорка дадаў, што ўвесь 2022 год украінскія палітыкі пазбягалі кантактаў, “бо думалі, што калі не будуць сустракацца з Ціханоўскай, Лукашэнка не будзе дапамагаць Пуціну, тады паўночная лінія мяжы будзе ў бяспецы”, дадаў дарадца.
“Зараз яны зразумелі, што гэтая палітыка не зусім працуе. Лукашэнка ўсё роўна дапамагае Пуціну, усё роўна правакуе Украіну, усё роўна размяшчае зброю, вагнэраўцаў”, — сказаў Вячорка.
Ён адзначыў, пацяпленне адносінаў адчуваецца з украінскага боку: Зяленскі некалькі разоў у пазітыўным ключы згадаў беларусаў за апошнія месяцы. “І гэтыя мэсэджы, якія праходзяць у палітыкаў — станоўчыя, яны гатовыя супрацоўнічаць”, — адзначыў дарадца.
“Украінцы пытаюцца: а што канкрэтна вы робіце, беларусы? Яны ж не ведаюць, не бачаць, да іх не даходзяць нашыя навіны”, — падкрэсліў ён, адзначыўшы, што важна расказваць украінцам, “што мы робім, пра кожнае добрае дзеянне для Украіны, якое беларусы робяць”.
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства