Ціханоўская папрасіла заходніх парламентарыяў дапамагчы беларусам “вырвацца з кіпцюроў” Расіі
7 лістапада, Позірк. Калі б у 2020 годзе беларусы мелі “такую шырокую міжнародную падтрымку”, як зараз, “Беларусь ужо магла б стаць дэмакратычнай краінай”, а “вайна Расіі супраць Украіны ніколі б не пачалася”, такое меркаванне выказала Святлана Ціханоўская 7 лістапада ў Берліне прадстаўнікам парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”.
Галоўны дарадца беларускага палітыка Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што ў сустрэчы ўдзельнічалі дэпутаты з Аўстрыі, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Малдовы, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі, Францыі, дыстанцыйна — з Ірландыі, ЗША, Украіны, а таксама Еўрапарламента.
Ціханоўская адзначыла, што парламенцкія групы, якія выступаюць за дэмакратычнае развіццё Беларусі, створаныя ў 22 краінах. “Сапраўды, у нас сёння моцная міжнародная кааліцыя саюзнікаў, — адзначыла яна. — Хацелася б, каб у 2020 годзе мы мелі такую шырокую міжнародную падтрымку. <…> Але гісторыя не паўтараецца. Сёння наша агульная задача — паклапаціцца пра тое, каб беларусы не згубілі наступны гістарычны шанец вырвацца з кіпцюроў расійскай імперыі. І я веру, што разам мы зможам гэта зрабіць”.
Паводле яе слоў, у дэмакратычных краінах парламентарыі “маюць вялізную ўладу”: “Яны фармуюць парадак дня і ўплываюць на рашэнні свайго ўрада, <…> вольныя называць рэчы сваімі імёнамі, могуць адкрыта казаць, што [Аляксандр] Лукашэнка — злачынец, а не прэзідэнт, што Расія дэ-факта акупоўвае Беларусь”.
Сёння “сам панятак дэмакратыі знаходзіцца пад ударам”, заявіла Ціханоўская, адзначыўшы, што “наспеў час назваць зло злом”. Адной з галоўных пагроз дэмакратыі, на яе думку, “з’яўляецца расійскі імперыялізм”, які “падтрымлівае дыктатараў ва ўсім свеце”.
У іх ліку Лукашэнка, які “паступова прадае Расіі незалежнасць Беларусі”. У пацвярджэнне сваіх слоў дэмлідар нагадала, што на тэрыторыі краіны “знаходзяцца расійскія войскі”, “незаконна размешчана расійская ядзерная зброя”. Усё гэта, перакананая яна, зроблена “не толькі для таго, каб шантажаваць Захад”, але і для “замацавання кантролю Расіі над Беларуссю на гады наперад”.
Лукашэнка і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін “павінны дорага заплаціць за спробу пазбавіць беларусаў сваёй краіны”, лічыць Ціханоўская. “Як парламентарыі вы можаце патрабаваць санкцый не толькі за злачынствы супраць Украіны, але і за падрыў беларускага суверэнітэту. У плане санкцый не павінна быць ні адступленняў, ні пралазаў”, — сказала палітык.
Яна заклікала ўдзельнікаў сустрэчы “прыкласці намаганні, каб прыцягнуць да адказнасці Лукашэнку”, за якім цягнецца “вялікі спіс злачынстваў”. У краінах парламентарыяў — удзельнікаў сустрэчы, адзначыла дэмлідар, можна адкрыць крымінальныя справы ў рамках універсальнай юрысдыкцыі, прыняць рэзалюцыі з асуджэннем рэжыму ў Мінску, абвясціць яго рэпрэсіўныя інстытуты “арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм”.
У той жа час, на думку Ціханоўскай, варта падтрымаць “еўрапейскія памкненні беларусаў”, паколькі ЕС — “адзіная альтэрнатыва “рускаму свету” і гарантыя “захавання незалежнасці, свабоды і працвітання”. Беларусь, падкрэсліла яна, мусіць стаць “неад’емнай часткай архітэктуры бяспекі рэгіёну”.
Палітык заклікала даць Украіне ўсё неабходнае для перамогі ў вайне, што дапамагло б і беларускаму народу. “Лёсы нашых краін пераплеценыя. Свабодная і еўрапейская Беларусь нанясе смяротны ўдар па пуцінскім праекце аднаўлення Расійскай імперыі. Укладваць час, грошы і ўвагу ў будучую дэмакратычную Беларусь — гэта не дабрачыннасць, а інвестыцыі ў бяспечную Еўропу”, — падкрэсліла яна.
Паводле слоў Ціханоўскай, дэмсілы ўжо працуюць над “еўрапейскай будучыняй Беларусі” — распрацаваны праект новай Канстытуцыі, якая “павінна гарантаваць, што дыктатура ніколі не паўторыцца”, падрыхтавана “мноства рэформ”, у тым ліку “ў галіне эканомікі і правасуддзя пераходнага перыяду”, выбудоўваецца альтэрнатыўная сістэма ўлады.
“Наступным крокам мусіць стаць легітымацыя гэтай альтэрнатыўнай сістэмы ўлады, што немагчыма без міжнароднага прызнання. Я хацела бы папрасіць вас, нашыя дарагія сябры, узняць гэтае пытанне ў вашых парламентах і парламенцкіх асамблеях”, — звярнулася палітык да ўдзельнікаў сустрэчы.
Ціханоўская заклікала іх і надалей ціснуць на рэжым Лукашэнкі, патрабуючы неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, а таксама падтрымліваць беларусаў у выгнанні. Па апошнім пытанні, сказала яна, неабходна “комплекснае рашэнне”.
“Гэта і выдача пашпарта замежніка, і падаўжэнне пасведчання на права жыхарства, і спрашчэнне працэдуры легалізацыі. Са свайго боку мы рыхтуемся выдаваць “пашпарт новай Беларусі” па аналогіі з тым, як рабілі краіны Балтыі ў часы савецкай акупацыі. Я прашу вас падтрымаць і ўхваліць гэты праект у вашых парламентах”, — адзначыла дэмлідар.
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка