Уступленне ў ЕС — адзіны спосаб захавання Беларусі як незалежнай дзяржавы, лічыць Ціханоўская
8 лістапада, Позірк. Еўрапейская будучыня з’яўляецца для Беларусі “не проста опцыяй, а неабходнасцю”, такое меркаванне выказала кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святлана Ціханоўская, завяршаючы ўвечары 7 лістапада ў Берліне канферэнцыю новастворанага міжнароднага альянсу парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”.
Галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што ў сустрэчы ўдзельнічалі дэпутаты з Аўстрыі, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Малдовы, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі, Францыі, дыстанцыйна — з Ірландыі, ЗША, Украіны, а таксама Еўрапарламента.
“Калі Беларусь хоча выжыць як незалежная краіна, то членства ў ЕС з’яўляецца адзіным эфектыўным спосабам, — заявіла Ціханоўская. — Беларусы кожны раз чуюць гэта ад нас (дэмсіл. — “Позірк“.). Але яны жадаюць пачуць гэта і ад вас. Яны хочуць ведаць, што Беларусь чакаюць у Еўропе. Наша агульная задача — даць ім прамень надзеі. Я цвёрда веру, што з вашай дапамогай мы вырвем Беларусь з кіпцюроў Расіі. І аднойчы мы ўбачым, што Еўрасаюз распасціраецца ад Лісабона да Тбілісі, Кішынёва, Харкава і Мінска”.
Дзякуючы супрацы дэмсіл са згаданымі парламенцкімі групамі, паводле слоў кіраўніцы АПК, “дэмакратычная Беларусь вось-вось зробіць першыя крокі на шляху да Еўрасаюза”. Пры гэтым неабходна “пракласці маршрут, каб гэты шлях быў хуткім і бязбольным”.
“Я лічу, што мы можам пачаць рыхтавацца да еўрапейскай будучыні ўжо цяпер, — сказала Ціханоўская. — Я веру, што мы зможам правесці ўсе неабходныя рэформы вельмі хутка. Не толькі таму што беларусы дысцыплінаваныя і законапаслухмяныя, але і таму што яны імкнуцца жыць нармальным жыццём у еўрапейскай краіне”.
З дапамогай сяброў-парламентарыяў, на яе думку, стане магчыма “вярнуць беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці еўрапейскую ідэнтычнасць”, а таксама “аднавіць здаровыя адносіны з суседзямі”, у першую чаргу з Украінай, якая “змагаецца з тым жа злом”, што і Беларусь.
“Разам з нашымі еўрапейскімі суседзямі мы зможам рэфармаваць міжнародныя інстытуты, якія цяпер паралізаваныя і знаходзяцца ў стане комы, каб прымусіць іх рэальна вырашаць праблемы, што спараджаюцца злом, — заявіла дэмлідар. — Пачынаючы з гэтай сустрэчы ў Берліне, мы, прадстаўнікі дэмакратычнай Беларусі, у кожнай сталіцы пачынаем працу па афармленні нашых стасункаў з еўрапейскімі краінамі і еўрапейскімі інстытутамі”.
Ціханоўская таксама выказала ўпэўненасць у тым, што беларускія палітвязні нарэшце выйдуць на волю.
Тэму палітвязняў яна таксама абмеркавала ў гэты дзень з прадстаўнікамі нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі Libereco, паведаміў “Позірку“ Вячорка. Ён нагадаў, што менавіта гэтая структура ініцыявала праграму “хросных”, у рамках якой “больш за 300 дэпутатаў з 21 парламента ўзялі патранаж над беларускімі палітвязнямі”.
“Ціханоўская абмеркавала з дырэктарам Libereco Марка Фіберам і яго камандай, як зрабіць кампанію больш эфектыўнай, каб больш дэпутатаў бралі патранаж над палітвязнямі, а дапамога, якую аказваюць парламентарыі, адчувалася самімі палітвязнямі і іх сем’ямі, — сказаў галоўны дарадца дэмлідара. — Казалі таксама пра магчымасць, каб палітвязні, якія ўжо выйшлі на волю, працягвалі падтрымліваць сувязь са сваімі “хроснымі”.
“Таксама падчас сустрэчы абмяркоўвалі праграму рэабілітацыі палітзняволеных, якія ўжо выйшлі на волю, дзякуючы якой яны могуць атрымаць падтрымку і неабходную кваліфікаваную медыцынскую і псіхалагічную дапамогу”, — дадаў ён.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка