Беларусь і Іран узгаднілі план сумесных дзеянняў у ваеннай сферы на 2024 год

9 лістапада, Позірк. Стан і перспектывы супрацоўніцтва ў ваеннай сферы былі ў цэнтры ўвагі падчас першага пасяджэння сумеснай беларуска-іранскай профільнай камісіі, якое прайшло ў Мінску 9 лістапада.
Іранскую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначальваў начальнік дэпартамента міжнародных адносін Генеральнага штаба Узброеных Сіл брыгадны генерал Мухамед Ахадзі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Адзначаецца, што бакі таксама ўзгаднілі план сумесных дзеянняў на 2024 год.
30 кастрычніка на палях Сяншаньскага форуму ў Кітаі адбылася двухбаковая сустрэча міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна з галоўным дарадцам вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Ірана (па ваенных пытаннях) Ях’я Рахімам Сафаві.
18 верасня ў Мінску Хрэнін сустрэўся з іранскім пасло Алірэзай Санеі.
У рамках візіту ў Тэгеран 31 ліпеня Хрэнін падпісаў з іранскім калегам Махамадам Рэзай Караі Ашціяні мемарандум аб ваенным супрацоўніцтве. Яны таксама зацвердзілі план двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на 2023 год.
Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) выказаў здагадку, што кіраўнікі вайсковых ведамстваў маглі абмяркоўваць вытворчасць іранскіх дронаў-камікадзэ ў Беларусі. Пра тое, што група інжынераў з Ірана наведвала “Гомельскі радыёзавод” і абмяркоўвала магчымасць “сістэмнага наладжвання” вытворчасці гэтага тыпу беспілотнікаў, у траўні паведамляў Цэнтр нацыянальнага супраціўлення (падраздзяленне пры камандаванні сіл спецаперацый Мінабароны Украіны).
У сярэдзіне сакавіка гэтага года Іран наведваў Аляксандр Лукашэнка. Па выніках яго перамоў з прэзідэнтам гэтай краіны Эбрахімам Раісі была падпісана “дарожная карта” на 2023–2026 гады, якая прадугледжвае ўсебаковае супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, консульскай, навукова-тэхнічнай сферах, а таксама ў сферы адукацыі, культуры, мастацтва, СМІ і турызму.
Дзяржаўны дэпартамент ЗША назваў гэты візіт “працягам партнёрства паміж Іранам і Расіяй, якое паглыбляецца”, падкрэсліўшы цесныя сувязі Мінска і Масквы.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства