У Беларусі мала давяраюць партыям, бо ўлады “не займаліся партыйным будаўніцтвам” — Лукашэнка
10 лістапада, Позірк. Сёння “ўзровень даверу да палітычных партый у беларускім грамадстве невысокі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 10 лістапада на сустрэчы з кіраўнікамі лаяльных рэжыму партый, якія засталіся ў краіне.
“Гэта не толькі таму што народ у нас такі, але і таму што мы сур’ёзна не займаліся партыйным будаўніцтвам”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Ён упэўнены, што беларускія партыі “прынясуць карысць”, калі “па-сапраўднаму змогуць прадстаўляць інтарэсы сваіх членаў перад дзяржавай, а таксама стаць памочнікам улады ў тлумачэнні, прасоўванні і ўдзеле ў рашэннях, што прымаюцца”.
Задача партый, паводле яго слоў, “не раз’ядноўваць, а аб’ядноўваць грамадства, асабліва перад тварам сучасных выклікаў і пагроз”.
Лукашэнка сцвярджае, што дзяржава “стварыла неабходныя прававыя ўмовы, партыям дадзеныя шырокія магчымасці ўдзелу ў выбарчым працэсе”.
Сёння, адзначыў ён, “уся вертыкаль улады мабілізаваная на правядзенне — разумна, прыгожа, годна — парламенцкіх выбараў, выбараў УНС”. “Ну і праз год — прэзідэнцкія выбары. Я хачу, каб вы разумелі, што ў нас асаблівасць яшчэ ў тым, што ідзе змена пакаленняў”, — дадаў Лукашэнка.
На яго думку, “складнікі поспеху” любой палітычнай партыі — “прывабная ідэя”, а таксама “прафесійныя, палітычна падрыхтаваныя, ідэйна зараджаныя кадры”.
“Я ведаю, напярэдадні парламенцкіх выбараў маецца ініцыятыва з боку кіраўнікоў партый пра вылучэнне людзей, падтрымку іх і гэтак далей, — сказаў ён. — Я проста вам раю: гэта людзі павінны быць выключна дзяржаўныя. Такія, як кіраўнікі партый, якія сядзяць перада мной. І абавязкова прафесіяналы. Можна вакол сябе сабраць надзейных людзей, але калі яны будуць не прафесіяналы, вы адразу ж схібіце і зганьбіцеся перад людзьмі”.
Лукашэнка “абсалютна ўпэўнены”, што новы склад парламента будзе адрознівацца ад цяперашняга. “[Парламентарыям] давядзецца ўзяць на сябе вялікую нагрузку і адыграць сур’ёзную ролю ў будучым развіцці краіны, — сцвярджае ён. — Калі сапраўды, то я нават яшчэ не ўяўляю, якую большую падвышаную ролю давядзецца вам згуляць. У цяжкія часы возьмеце ўсё на плечы і будзеце цягнуць. Адсядзецца нікому не атрымаецца. Таму гледзіце, каб вы рэкамендавалі і падтрымлівалі ў гэтым выбарным працэсе годных і дужых людзей. Не трэба баяцца, калі яны нават у нечым лепшыя, вышэйшыя за вас. Гэта толькі ў плюс будзе”.
Улетку і ўвосень у Беларусі былі скасаваныя 11 палітычных рухаў — Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ, Беларуская патрыятычная партыя, Беларуская партыя “Зялёныя”, Партыя “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды, Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”, партыя “Справядлівы свет”.
На пачатку верасня стала вядома, што Беларуская аграрная партыя знаходзіцца ў працэсе самаліквідацыі, у спісе зарэгістраваных палітычных сіл яе няма.
Прайшоўшы перарэгістрацыю, працягваюць дзейнічаць праўладныя Камуністычная партыя Беларусі, Ліберальна-дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Акрамя таго, зарэгістраваная максімальна лаяльная Лукашэнку партыя “Белая Русь”.
Напрыканцы 2022 года Лукашэнка заявіў, што “на палітычным полі краіны павінны працаваць толькі тыя партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным прынцыпам унутранай і знешняй палітыкі”. У лютым 2023-га ён падпісаў закон, які пастрожыў патрабаванні да палітычных сілаў і абавязаў усе існыя партыі прайсці працэдуру перарэгістрацыі.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка