Праект дзяржбюджэта на 2024 год прадугледжвае дэфіцыт больш за 4,7 млрд рублёў з павелічэннем амаль на траціну выдаткаў на абарону
6 кастрычніка, Позірк. Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу адобрылі законапраект “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год”. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
З законапраекта вынікае, што даходы бюджэту прадугледжваюцца ў суме 39 млрд 906,4 млн рублёў, выдаткі — 44 млрд 657,4 млн. Такім чынам, бюджэт сфармаваны з дэфіцытам у памеры 4 млрд 751,1 млн рублёў.
Пры гэтым на сілавы блок у 2024 годзе плануецца вылучыць 4,67 млрд рублёў — на 14,7% больш, чым у 2023-м. Сярод іншага на органы ўнутраных спраў прапануецца накіраваць 1,76 млрд (+18,1%), органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях — 483 млн (+8%), пагранслужбу — 473 млн (+21%), крымінальна-выканаўчую сістэму — 394 млн (+13%), дзяржбяспеку — 393 млн (+17%), мытню — 239 млн (+11%), пракуратуру — 162 млн (+13%).
На нацыянальную абарону ў праекце бюджэта запланавана 3,58 млрд рублёў (+29%). У асноўным гэтыя сродкі пойдуць на войска — 3,41 млрд (+29%).
Дзяржбюджэт на 2023 год быў сфармаваны з дэфіцытам у памеры 3 млрд 173,8 млн рублёў.
29 жніўня прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што бюджэт на 2024 год “распрацаваны зыходзячы з прагнознага сцэнара росту валавога ўнутранага прадукту на 3,8%”. Паводле яго слоў, у бюджэце на наступны год захаваная “сацыяльная накіраванасць”.”Аб’ём фінансавання сацыяльнай сферы павялічваецца на 12%. Амаль на 1,5 мільярда рублёў вырастуць выдаткі на адукацыю і на 1,2 мільярда — на ахову здароўя. На 12,6% будуць павялічаны выдаткі на аплату працы ў бюджэтнай сферы, на выплату сацыяльных дапамог — на 14%, пенсіі — на 16%”, — адзначыў кіраўнік урада.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаДзве траціны міжнародных назіральнікаў за выбарамі-2025 — прадстаўнікі постсавецкіх інтэграцыйных структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+