Еўрапарламент 12 верасня разгледзіць даклад аб адносінах з Беларуссю
4 верасня, Позірк. Даклад аб адносінах з Беларуссю будзе разгледжаны 12 верасня на пленарным пасяджэнні Еўрапейскага парламента, вынікае з раскладу на сайце ЕП.
Дакумент прадставіць яго распрацоўшчык — дэпутат Еўрапарламента ад Літвы і пастаянны дакладчык па Беларусі Пятрас Аўштравічус. 18 ліпеня праект гэтага даклада быў зацверджаны Камітэтам ЕП па замежных справах (падтрыманы 49 галасамі, супраць выступілі 3, устрымаліся — 2).
У дакуменце “самым рашучым чынам асуджаюцца неаслабляльныя рэпрэсіі і сістэматычныя <…> парушэнні правоў чалавека, якія пастаянна здзяйсняюцца рэжымам Аляксандра Лукашэнкі супраць уласнага народа”. Ён таксама ўтрымлівае заклік да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, “агульная колькасць якіх перавысіла 1.500 чалавек”. Выказваецца заклапочанасць умовамі іх утрымання, асобна адзначаюцца факты смерцяў палітвязняў.
У дакладзе “рашуча асуджаецца” роля беларускага рэжыму як саўдзельніка ў вайне Расіі супраць Украіны, з “вялікай занепакоенасцю” адзначаецца “нястрымнае палітычнае, эканамічнае, вайсковае і культурнае падпарадкаванне Беларусі Маскве”, якое дэ-факта “ператварае краіну ў дзяржаву-сатэліт”, дзе “размяшчаецца тактычная ядзерная зброя пад расійскім кантролем”.
Згодна з дакументам, Еўрасаюзу варта не прызнаваць ніякія пагадненні рэжыму Лукашэнкі з РФ, якія “падрываюць суверэнітэт краіны насуперак волі беларускага народа”. У той жа час ЕС пры ўдзеле “міжнародных інстытутаў, АБСЕ, Савета Еўропы і “Вялікай сямёркі” павінен распрацаваць агульную стратэгію па захаванні незалежнасці Беларусі і яе пераходзе да дэмакратыі.
У дакуменце робіцца выснова, што прыбыццё баевікоў групы “Вагнер” на беларускую тэрыторыю стварае “новыя патэнцыйныя пагрозы бяспецы” для Украіны, суседніх з Беларуссю краін Еўрасаюза і ЕС у цэлым.
Адзначаецца, што рэжым Лукашэнкі “нясе адказнасць за шкоду, прычыненую Украіне, і злачынствы, здзейсненыя на яе тэрыторыі”, у тым ліку за “незаконную дэпартацыю дзяцей”. У сувязі з гэтым у дакладзе ўтрымліваецца заклік да інстытутаў ЕС і дзяржаў — членаў саюза “зрабіць усе неабходныя захады на міжнародным узроўні, каб забяспечыць крымінальны пераслед беларускіх палітычных і вайсковых лідараў, адказных за злачынствы супраць чалавечнасці і генацыд”.
З улікам выдачы Міжнародным крымінальным судом (МКС) ордара на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанага па правах дзяцей Марыі Львовай-Бяловай, МКС прапануецца разгледзець магчымасць выдаць аналагічны ордар на арышт Лукашэнкі. Савету ЕС рэкамендуецца пашырыць спіс беларускіх грамадзян, якія трапляюць пад санкцыі Еўрасаюза, у тым ліку за кошт датычных да дэпартацыі дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны.
На фоне “намаганняў беларускага рэжыму па падаўленні нацыянальнай беларускай мовы і прыгнечанні меншасцяў” выяўляецца салідарнасць з беларусамі, якія “імкнуцца абараніць і развіваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць”. Даклад заклікае рэжым у Мінску “пакласці канец дыскрымінацыі і гвалту ў дачыненні да ўсіх нацыянальных меншасцяў”.
Згодна з дакументам, Беларусь “мае трывалыя сувязі з еўрапейскай культурай і ідэнтычнасцю”. У дакладзе падтрымліваюцца заявы прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл пра еўрапейскія памкненні беларусаў. Дакумент заклікае ЕС і дзяржавы, якія ў яго ўваходзяць, “распрацаваць больш амбітную стратэгію і пашырыць эканамічную падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл”, у тым ліку апазіцыйных партый, актывістаў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў, дзеячаў мастацтва, незалежных прафсаюзаў і медыя.
Беларусь і РФ, згодна з дакладам, варта ўключыць у спіс “трэціх краін з высокім узроўнем рызыкі ў кантэксце барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму”.
У дакуменце ўтрымліваецца заклік да Міжнароднага алімпійскага камітэта і іншых спартыўных арганізацый не дапускаць беларускіх і расійскіх спартсменаў да ўдзелу ў спаборніцтвах пад іх эгідай, уключаючы Алімпійскія гульні 2024 года ў Парыжы.
Выяўляецца занепакоенасць з нагоды “празрыстасці, свабоды і справядлівасці” запланаваных на 2024 год выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў, “асабліва ў святле новых абмежаванняў, якія робяць немагчымым удзел у іх любых апазіцыйных партый, што крытыкуюць рэжым”.
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка