Белстат: ВУП за студзень — кастрычнік 2023 года вырас на 3,8%

17 лістапада, Позірк. Аб’ём валавога ўнутранага прадукту за студзень — кастрычнік 2023 года ў бягучых цэнах склаў 179,2 млрд рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2022 года ВУП вырас на 3,8%.
У 2022 годзе ВУП знізіўся на 4,7%, у студзені 2023-га да студзеня 2022-га — на 5%, у студзені — лютым да аналагічнага леташняга перыяду — на 3,6%, у першым квартале — на 2,1%, у студзені — красавіку — на 0,6%, у студзені — траўні — вырас на 0,9%, у першым паўгоддзі — на 2%, у студзені — ліпені — на 2,9%, у студзені — жніўні — на 3,1% , у студзені — верасні — на 3,5%.
Сёння “аднаўляюцца практычна ўсе сектары” беларускай эканомікі, заявіў журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў 15 лістапада пасля пасяджэння Савета міністраў.
“Вядомыя папярэднія звесткі працы эканомікі за дзесяць месяцаў, — сказаў чыноўнік. — Мы падышлі да планавай задачы сёлета на 3,8%, гэта значыць у нас апераджэнне ўзроўню ВУП, які перад намі ставіўся”.
На яго думку, гэта было зроблена за кошт “мабілізацыі рэзерваў, якія знаходзіліся ў сектарах эканомікі”.
“Мы цалкам кампенсавалі страты на знешнім рынку. У цэлым эканоміка развіваецца стабільна і ўстойліва. Мы захаваем гэты ўзровень [да канца года], і можна будзе сказаць, што мы выканалі задачу”, — сцвярджае міністр.
Згодна з зацверджанымі Лукашэнкам найважнейшымі параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2023 год, прырост ВУП запланаваны на ўзроўні 3,8%.
На думку аналітыкаў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, у Беларусі ў 2023 годзе “чакаецца зніжэнне ВУП на 1%, за якім рушыць услед умеранае аднаўленне ў 2024 годзе з ростам на 1,3% пры наяўнасці значных рызык зніжэння”.
Агенцтва Fitch Ratings лічыць, што краіну “чакае далейшая рэцэсія”: скарачэнне ВУП у 2023 годзе складзе 1,3%, у 2024‑м — 0,3%.
Сусветны банк у вясновым аглядзе спрагназаваў, што беларуская эканоміка па выніках года вырасце на 0,6%, аднак у восеньскім прагнозе гэты паказчык быў павялічаны да 3%. Паводле прагнозу экспертаў, па выніках 2024 года рост ВУП Беларусі складзе 0,8%, 2025-га — 0,7%.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+