У Краснадары створаць гандлёва-сервісны цэнтр МТЗ
21 лістапада, Позірк. Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка прыняў удзел у цырымоніі закладкі капсулы на месцы будаўніцтва ў Краснадары (Расія) мультыбрэндавага гандлёва-сервіснага цэнтра Belarus, паведаміла прэс-служба ўрада.
Паводле слоў прэм’ера, цырымонія з’яўляецца “знакавым мерапрыемствам” не толькі для Мінскага трактарнага завода, “лідара на постсавецкай прасторы па вытворчасці трактарнай тэхнікі, але і для ўсіх краснадарцаў”.
Галоўчанка заявіў, што ствараны цэнтр “будзе аб’ядноўваць у сабе не толькі продаж трактарнай тэхнікі і ўсіх спадарожных агрэгатаў, але і сервіс, суправаджэнне, капітальны рамонт, бягучы рамонт і гэтак далей”.
“Я ўпэўнены, што гэта месца стане цэнтрам прыцягнення для ўсіх працаўнікоў аграпрамысловага комплексу не толькі Краснадарскага краю, але і ўсіх бліжэйшых рэгіёнаў”, — сказаў кіраўнік беларускага ўрада.
Беларуская тэхніка, паводле яго сцвярджэння, “адрозніваецца сваёй надзейнасцю, працаздольнасцю, і ўносіць свой уклад ва ўмацаванне харчовай бяспекі Расіі”.
Чыноўнік адзначыў, што “беларускія вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі традыцыйна актыўна прымаюць удзел у падобных мерапрыемствах” і анансаваў нарошчванне прысутнасці Беларусі “на палях Кубані”.
“Сёлета плануецца паставіць каля паўтары тысячы трактароў. Фактычна палова ўсёй трактарнай тэхнікі і агрэгатаў, якія разам з ёй пастаўляюцца, у Кубані, у Краснадарскім краі — гэта беларуская тэхніка”, — падкрэсліў прэм’ер.
Да 1 студзеня 2024 года павінна быць адкрыта аддзяленне пасольства Беларусі ў Краснадары, адным з найбуйнейшых гарадоў поўдня Расіі, дзе пражывае больш за мільён чалавек. Гэта вынікае з адпаведнай пастановы Савета Міністраў ад 20 лістапада.
Гл. таксама:
Галоўчанка прапанаваў кіраўніку Краснадарскага краю “антысанкцыйныя” мадэлі пасажырскага транспарту
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаНа долю 0,4% індывідуальных прадпрымальнікаў прыпадае палова ўсіх падатковых плацяжоў ІП у бюджэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 30 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС у росце цэн на сельгаспрадукцыю ад пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЦэны вытворцаў у горназдабыўной прамысловасці ў Беларусі ад пачатку года выраслі на 15,6% — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+