Ціханоўская назвала выбары 2024 года “бязвыбарамі” і заклікала беларусаў “не даць сябе падмануць”
24 лістапада, Позірк. “Так званы Адзіны дзень галасавання, які прызначыў рэжым, — гэта “бязвыбары”, рытуал без сэнсу і справядлівасці”, — заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў звароце 24 лістапада на сваім ютуб-канале.
Паводле яе слоў, пад выглядам дэмакратычнага працэсу “дыктатар [Аляксандр Лукашэнка] спрабуе ўмацаваць уладу, за якую ён так старанна трымаецца “пасінелымі пальцамі”.
“Падрыхтоўка да гэтага дня больш нагадвае ваенную аперацыю. Імёны ў выбарчых камісіях засакрэцілі, а на ўчасткі збіраюцца паставіць міліцыю і вайскоўцаў”, — сказала палітык.
Лукашэнка, паводле яе пераканання, “баіцца, што нешта зноў можа пайсці не паводле плана, як гэта было ў 2020-м”.
“Ён баіцца любой канкурэнцыі. Каб усё прайшло стэрыльна і ціха, рэжым ліквідаваў усе апазіцыйныя партыі, а іх лідараў кінуў у турмы. Любая палітычная актыўнасць крыміналізаваная”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Рэжыму, дадала яна,”няма чаго прапанаваць беларусам, акрамя рэпрэсій”. “Кожны дзень людзей арыштоўваюць, катуюць. Любое іншадумства прызнаецца экстрэмізмам. Аб якім свабодным волевыяўленні можа ісці гаворка ў такіх умовах?” — сказала дэмлідар.
“Яны хочуць, каб беларусы маўчалі. Маўчалі і баяліся. Але рэжым памыляецца, калі думае, што рэпрэсіямі можна спыніць волю людзей да свабоды”, — адзначыла палітык.
Яна заклікала беларусаў “быць пільнымі і не даць сябе падмануць”, “пазбягаць удзелу ў рэжымных мерапрыемствах”, а таксама “распаўсюджваць дакладную інфармацыю” і “падтрымліваць адзін аднаго”.
“Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам адбудаваць краіну, дзе закон цэніцца, голас кожнага ўлічваецца, а ўлада змяняецца”, — рэзюмавала Ціханоўская.
У 2024 годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага. На працягу 60 дзён пасля яго адбудзецца першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу ў новым статусе.
Падчас выбараў будзе забаронена фатаграфаваць і выкладваць у інтэрнэт запоўнены бланк бюлетэня — як падчас датэрміновага галасавання, так і ў дзень выбараў. За парушэнне гэтага патрабавання пагражае адміністрацыйная адказнасць.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаДзве траціны міжнародных назіральнікаў за выбарамі-2025 — прадстаўнікі постсавецкіх інтэграцыйных структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+