У 2023 годзе Літва адмовіла ва ўездзе 600 грамадзянам Беларусі з прычыны пагрозы нацыянальнай бяспецы
27 лістапада, Позірк. У 2023 годзе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы адмовіла ва ўездзе ў краіну 600 грамадзянам Беларусі і 523 грамадзянам Расіі па прычыне пагрозы нацыянальнай бяспецы, паведаміла на прэс-канферэнцыі 27 лістапада міністр унутраных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы Агне Білатайтэ.
Паводле яе слоў, якія перадае lrt.lt, сёлета ў Літве працаўладкаваліся каля 50 тыс. замежнікаў. У асноўным гэта грамадзяне Беларусі, Узбекістана, Украіны і Кыргызстана. Расце таксама колькасць працоўных мігрантаў з Таджыкістана, Казахстана і Азербайджана.
“У гэтым годзе прынята 16 тыс. рашэнняў аб забароне на ўезд замежных грамадзян у Літву ў сувязі з пагрозай нацыянальнай бяспецы”, — сказала кіраўнік МУС Літвы.
26 лістапада начальнік Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс заявіў аб беспрэцэдэнтна высокім узроўні актыўнасці КДБ Беларусі, адзначыўшы, што некаторыя прадстаўнікі шматлікай беларускай дыяспары выклікаюць у спецслужбаў Літвы “пэўныя пытанні”.
22 лістапада Дэпартамент міграцыі пры МУС Літвы заяўляў, што за год (з лістапада 2022-га) пасля ўвядзення спецыяльнай анкеты, якая абавязковая для запаўнення грамадзянамі РФ і Беларусі, чый прававы статус правяраецца міграцыйнай службай, прыняў 1.644 пастановы аб пагрозе дзяржаўнай бяспецы з боку грамадзян Беларусі.
Тады сцвярджалася, што ў выдачы дазволу на часовае пражыванне ў Літве беларусам было адмоўлена 562 разы, у замене гэтага дакумента — 343. Паведамлялася аб 450 прынятых рашэннях аб ануляванні раней наяўных у беларускіх грамадзян дазволаў на часовае пражыванне, якія заставаліся сапраўднымі, дзвюх адмовах ім у выдачы пастаяннага віду на жыхарства ў Літве, 8 рашэннях аб ануляванні такіх дакументаў, 279 адмоўных адказах грамадзянам Беларусі пры звароце за нацыянальнай літоўскай візай.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ Офісе Ціханоўскай разлічваюць, што пры Трампе палітыка ЗША па Беларусі застанецца паслядоўнай і прынцыповай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЭкс-камандзір спецназа Мікша стаў намеснікам Карпянкова на чале ўнутраных войскаў МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Constanta: За тры месяцы заведзена не менш за 142 крымінальныя справы за "экстрэмізм"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка