У рамках “справы КС” праведзена больш за 130 ператрусаў, вынесена 145 пастаноў аб арыште маёмасці — МУС
4 снежня, Позірк. У рамках “справы Каардынацыйнай рады” за мінулы тыдзень праведзена больш за 130 ператрусаў, вынесена 145 пастаноў аб арышце маёмасці. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч у эфіры тэлеканала АНТ 3 снежня.
“Кардынацыйная рада прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем у нашай краіне. Распачата крымінальная справа, якая расследуецца Следчым камітэтам і з санкцыі пракуратуры, гэта значыць на абсалютна законных падставах мы выконваем даручэнні следства. На мой погляд, важна тое, што мы ўбачылі кватэры, машыны, дамы, лецішчы”, — заявіў Казакевіч.
“Ёсць асобная катэгорыя так званых збеглых, якія расцэньвалі падзеі 2020 года як нейкі сацыяльны ліфт. Думалі, што пасля пэўных падзей той, хто быў нікім і нічым, заўтра стане міністрам. Так не бывае”, — выклаў сваё бачанне кар’еры ў дзяржапараце міліцэйскі чыноўнік.
28 лістапада адбылася хваля ператрусаў па месцы беларускай рэгістрацыі і ў сваякоў прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі, звязаных з Каардынацыйнай радай па ўрэгуляванні палітычнага крызісу.
Вядома, што ператрусы прайшлі ў кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Паўла Латушкі і супрацоўнікаў НАУ, прэс-сакратара Святланы Ціханоўскай Ганны Красулінай, кіраўніка руху “За Свабоду” Юрыя Губарэвіча, аналітыка, эканаміста Сяргея Чалага, былога кіраўніка арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча, аднаго з прадстаўнікоў народных амбасадаў Беларусі і дэлегата КР ад арганізацыі “Беларусы замежжа” Міхаіла Таўбэ, палітолага Розы Турарбекавай і яе мужа, гісторыка Паўла Церашковіча.
Следчы камітэт паведаміў, што па справе ў якасці падазраваных праходзіць больш за 100 чалавек.
Спікер КР Андрэй Ягораў у сувязі з хваляй ператрусаў заклікаў міжнародную супольнасць узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі.
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца ў Эстоніі з кіраўнікамі МЗС, МУС, парламентаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду лістапада краіны ЕС спынілі на чвэрць менш спроб нелегальнага пранікнення з Беларусі, чым за першыя 10 дзён кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка