Свет будзе “ўдзячны Вялікаму Кітаю” за “адзіны лёс чалавецтва” — Лукашэнка
4 снежня, Позірк. Развіццё стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітая вызначана “адзінствам ідэалогій” і “самой логікай” тых “сусветных падзей і працэсаў”, якія адбываюцца сёння, заявіў Аляксандр Лукашэнка 4 снежня ў Пекіне на перамовах са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.
“Беларусь была, ёсць і будзе надзейным партнёрам для Кітая. <…> Мы даўно вызначыліся, што мы будзем супрацоўнічаць, жыць у сяброўстве з Кітаем, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Як я ўжо сказаў, гэтаму сяброўству больш за 30 гадоў. І з гэтага шляху мы ні разу не павярнулі ні налева, ні направа”.
Паводле яго слоў, з іх папярэдняй сустрэчы 1 сакавіка 2023 года было арганізавана 120 узаемных візітаў, звязаных з “вытворчасцю, гандлёва-эканамічнымі стасункамі”. Няма ніводнага пытання супрацоўніцтва, адзначыў Лукашэнка, “па якім бы не было руху”. Пры гэтым ён падняў звярнуў увагу на хуткасць, з якой бакі рухаюцца ў плане супрацоўніцтва.
“Час настолькі сціснуты. І ад нас (можа, на шчасце, можа, на жаль) гэтая сціснутасць не залежыць. Ён настолькі сціснуты, што мы часам адстаем, не паспяваем. Гэта не толькі Кітай, Беларусь… Усюды так адбываецца ў свеце. І той, хто першы прыйдзе да сваёй мэты, той і будзе на вяршыні”, — сказаў Лукашэнка.
Ён заявіў, што Мінск падтрымлівае прапанаваную раней Сі канцэпцыю пабудовы Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, адзначыў пераход ад канцэпцыі да практычнай рэалізацыі кітайскай палітыка-эканамічнай ініцыятывы “Пояс і Шлях”.
“Самае галоўнае, што мэтай вы вызначылі адзіны лёс чалавецтва, — сказаў Лукашэнка. — У адрозненне ад заходніх краін, якія спрабуюць рассекчы ўсё на часткі, вы паставілі адзіную мэту для ўсіх. Хто можа спрачацца з гэтым? Ніхто. Свет будзе за гэта ўдзячны Вялікаму Кітаю. <…> Мы вельмі зацікаўленыя, каб Кітай быў магутнай дзяржавай, каб Кітай развіваўся. І ў гэтым не толькі наша цікавасць, гэта цікавасць усёй планеты, таму што тут (у КНР. — “Позірк”.) жыве вялізная колькасць таленавітых працавітых людзей”.
Сі Цзіньпін, назваўшы Лукашэнку сваім “вялікім сябрам”, адзначыў, што на пачатку 2023-га краіны выйшлі на “важныя дамоўленасці на карысць дынамічнага развіцця кітайска-беларускіх стасункаў”, на працягу года “ўмацоўваецца палітычны ўзаемадавер, міжнароднае ўзаемадзеянне”.
Беларусі пад “моцным кіраўніцтвам” Лукашэнкі, як сказаў старшыня КНР, “удалося пераадолець уздзеянне розных негатыўных фактараў, захаваць сацыяльную гармонію і стабільнасць, ажыццявіць эканамічнае аднаўленне і рост”.
“Для Кітая захаванне стабільнасці і доўгатэрміновага развіцця вельмі важнае. І мы атрымалі вялікія поспехі ў гэтай працы. У сучасным свеце адбываюцца тытанічныя перамены, узнікаюць новыя рызыкі і выклікі. Многае, што адбываецца, для нас з’яўляецца нечаканым. Кітайскі бок гатовы разам з беларускімі партнёрамі ўмацоўваць стратэгічнае узаемадзеянне ў імя стварэння Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва”, — падкрэсліў ён.
Сі Цзіньпін прадставіў канцэпцыю Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва ў 2012 годзе ў Кітаі, пасля чаго пачаў прасоўваць яе на міжнародных пляцоўках. Сутнасць канцэпцыі заключаецца ў “перапляценні інтарэсаў і развіцця ўсяго чалавецтва”, “стварэнні свету, дзе пануе доўгатэрміновы мір, усеагульная бяспека, сумесны росквіт, адкрытасць і інклюзіўнасць, чысціня і прыгажосць”. Шэраг дэмакратычных краін крытыкуе гэтую канцэпцыю, мяркуючы, што праз яе Кітай проста хоча глабалізаваць свой уплыў.
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС у росце цэн на сельгаспрадукцыю ад пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЦэны вытворцаў у горназдабыўной прамысловасці ў Беларусі ад пачатку года выраслі на 15,6% — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка