У “патрыятычнае выхаванне” ўцягнута “ўсё насельніцтва”, лічыць галоўны ідэолаг Мінабароны
6 снежня, Позірк. У 42 створаных у беларускім войску ваенна-патрыятычных клубах займаецца “больш за паўтары тысячы дзетак”, паведаміў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Леанід Касінскі ў інтэрв’ю перад пачаткам расійска-беларускага экспертна-медыйнага форуму “Моладзь — за Саюзную дзяржаву”.
На яго думку, у Беларусі, “асабліва ў апошнія гады”, ёсць “попыт на патрыятызм, не толькі ў маладых людзей, але і ў людзей рознага ўзросту”. Гэтую з’яву ён звязаў з “шэрагам падзеяў, якія адбываюцца вакол нашай краіны, з тым ваенна-палітычным становішчам, якое складваецца ў свеце”. Як заявіў ідэолаг, у “праграме патрыятычнага выхавання насельніцтва” ўпор “зроблены ў асноўным на маладым пакаленні”, але ў працу на гэтым напрамку “ўцягнута ўсё насельніцтва Рэспублікі Беларусь”.
У дачыненні да Касінскага і яшчэ 21 высокапастаўленага беларускага вайскоўца 2 сакавіка 2022 года былі ўведзеныя санкцыі Еўрапейскага саюза з улікам іх ролі “ў працэсах прыняцця рашэнняў і стратэгічнага планавання, якія прывялі да ўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны”.
2 чэрвеня 2022 года міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры праграмы АНТ “Маркаў. Нічога асабістага” адзначаў, што з 2021 года ў сярэдніх школах была ўведзена новая пасада — кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні. Пры гэтым, паводле яго слоў, формы такога выхавання “могуць быць самыя розныя”. “Напрыклад, нават пры вывучэнні матэматыкі для разліку аб’ёму конуса альбо плошчы конуса нашы маладыя педагогі дэманструюць, кажуць: Курган Славы — святое месца для нашай краіны, якое ўвасабляе той подзвіг савецкага народа, які быў здзейснены. Разлічыце, якую колькасць зямлі з усіх куткоў Савецкага Саюза прывезлі, каб збудаваць гэты фактычна абеліск і помнік, які мае нейкую вышыню, такі дыяметр. Гэта і ёсць выхаванне патрыятычнае на кожным уроку”, — сказаў Іванец.
Таксама ён прапанаваў на занятках па хіміі павышаць “гонар за нашыя нафтаперапрацоўчыя заводы”.
Іванец паведаміў аб загадзе Мінадукацыі, які вызначае памятныя даты і дзяржаўныя святы, падчас якіх ва ўсіх установах адукацыі, “пачынаючы ад устаноў дашкольнай адукацыі, летніх аздараўленчых лагераў”, будуць ушаноўваць дзяржаўныя сімвалы.
“Гэта ўзняцце нашага дзяржаўнага сцяга і выкананне гімна, — патлумачыў чыноўнік. — У 5-6 гадоў выхавальнік абавязаны быў знаёміць з дзяржаўнымі сімваламі дзяцей, гэта ў вучэбнай праграме закладзена. А ў 6-7 гадоў — выхоўваць пачуццё гонару”.
Таксама, паводле слоў міністра, на школьных дзённіках размешчаны QR-код для пераходу на платформу Патрыёт.by, на якой сабраны “ўсе матэрыялы па патрыятычным выхаванні”. “Нават калі школьнік засумуе дзесьці, седзячы, напрыклад, дома, — скануе QR-код і пераходзіць не ў “ЦікТок” або тэлеграм-канал, а на сапраўды годны сайт, які дазволіць яму ганарыцца сваёй краінай”, — апісаў Іванец сваё бачанне дзіцячага вольнага часу.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка