Дзярждэп ЗША: Ключавой тэмай дыялогу з беларускімі дэмсіламі стала катастрофа ў галіне правоў чалавека
8 снежня, Позірк. Ключавой тэмай першага стратэгічнага дыялогу ўрада Злучаных Штатаў Амерыкі з беларускім дэмакратычным рухам і грамадзянскай супольнасцю 6–8 снежня ў Вашынгтоне стала “катастрофа ў галіне выканання правоў чалавека, якой рэжым у Мінску наўмысна падвяргае народ Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года”, гаворыцца ў рэлізе Дзярждэпартамента ЗША.
Адзначаецца, што “дыялог, які прайшоў пад сустаршынствам беларускага дэмлідара Святланы Ціханоўскай і намесніка памочніка дзяржсакратара Злучаных Штатаў па справах Еўропы і Еўразіі Крыстафера Сміта”, сабраў “прадстаўнікоў шматлікіх урадавых устаноў ЗША з шырокім колам беларускіх дэмакратычных актараў, у тым ліку палітычных лідараў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, незалежных журналістаў, праваабаронцаў, юрыстаў, прафсаюзных лідараў, навукоўцаў і простых беларусаў”.
Паводле інфармацыі Дзярждэпа, “абодва бакі асудзілі жахлівае абыходжанне з беларускімі палітвязнямі”, а таксама “заявілі пра неабходнасць падтрымаць іх рэабілітацыю і рэсацыялізацыю”. Пры гэтым ЗША працягваюць заклікаць “неадкладна і безумоўна вызваліць і рэабілітаваць амаль 1.500 палітычных зняволеных рэжыму”. Амерыканскі бок шукае спосабы “падтрымаць намаганні па рэабілітацыі іх і іх сем’яў”.
Падчас дыялогу было заяўлена, што ЗША працягнуць прыкладаць намаганні ў справе прыцягнення рэжыму Аляксандра Лукашэнкі “да адказнасці за парушэнні ў Беларусі і за мяжой”. Сведчаннем таму названыя санкцыі, уведзеныя 5 снежня ў дачыненні да 11 кампаній і 8 фізічных асоб, якія “садзейнічалі або былі саўдзельнікамі злачынстваў рэжыму”.
У паведамленні гаворыцца, што спецыяльны офіс Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) для падтрымкі беларусаў будзе адкрыты ў Вільнюсе ў снежні. Адзначаецца, што USAID супрацоўнічае з беларускім народам на працягу 20 гадоў, і новы офіс стане доказам працягу партнёрства з беларусамі, якія “імкнуцца да суверэннай, дэмакратычнай і квітнеючай краіны”.
ЗША маюць намер “ініцыяваць абмены і іншыя праграмы, скіраваныя на прасоўванне і абарону ўнікальнай нацыянальнай і культурнай самабытнасці беларусаў, уключаючы іх мову, літаратуру, мастацтва і гісторыю”.
Дзярждэп адзначыў, што ўдзельнікі стратэгічнага дыялогу абмеркавалі пытанні, звязаныя з “будучым эканамічным развіццём дэмакратычнай Беларусі, важнай роляй беларускіх дыяспар, ціскам, які чыніцца на незалежныя СМІ, процідзеяннем дэзінфармацыі і прапагандзе”, а таксама “аказаннем дапамогі Беларусі ў абароне і аднаўленні свайго поўнага суверэнітэту”.
Адзначаецца, што амерыканскі бок непахісна працягвае падтрымліваць “памкненні беларускага народа да суверэннай, дэмакратычнай будучыні” і вітае “мужных беларусаў, якія многа чым рызыкавалі і працягваюць рызыкаваць дзеля дасягнення гэтай мэты”.
ЗША і прадстаўнікі беларускага дэмакратычнага руху “дамовіліся склікаць у бліжэйшыя месяцы працоўныя групы для працягу важных дыскусій, распачатых у рамках стратэгічнага дыялогу”.
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі свае высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка