Барэль: Санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі працягнуцца да абрання ўладаў дэмакратычным шляхам
11 снежня, Позірк. Еўрапейскі саюз “не забываецца на Беларусь і яе народ”, думае пра іх “не толькі сёння”, заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль на сустрэчы з дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай 10 снежня ў Бруселі ў рамках пасяджэння міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза.
“Мы працуем у шчыльным кантакце і вельмі добра ведаем пра ўсё больш складаную сітуацыю ў краіне (Беларусі. — “Позірк”.), — цытуе чыноўніка Еўрапейская служба знешніх дзеянняў. — І я ўпэўнены, што міністрам будзе вельмі цікава пачуць, шаноўная Святлана, вашую ацэнку сітуацыі”.
“Гэта добрая нагода рашуча асудзіць рэпрэсіі рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі супраць уласнага насельніцтва, а таксама асудзіць яго падтрымку вайны [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна супраць Украіны. Мы ўводзім санкцыі супраць рэжыму і яго прыхільнікаў”, — дадаў ён.
Паводле слоў Барэля, 11 снежня кіраўнікі МЗС дзяржаў Еўрасаюза сустрэнуцца са сваімі калегамі з краін Усходняга партнёрства, але “крэсла для Беларусі зноў будзе пуставаць”, паколькі ЕС “не прызнае тых, хто крадзе выбары і рэпрэсуе ўласны народ”, а “менавіта гэта і зрабіў Лукашэнка”.
Ён адзначыў, што дыскусія з Ціханоўскай дэманструе прыхільнасць ЕС “узаемадзеянню з беларускім народам у адсутнасці магчымасці зрабіць гэта з афіцыйнымі ўладамі”.
“Я спадзяюся, што афіцыйныя ўлады Беларусі будуць [у канчатковым выніку] абраныя дэмакратычным шляхам і будуць цалкам прадстаўляць беларускі народ, — сказаў Барэль. — [Да той пары] мы будзем працягваць санкцыі супраць рэжыму і падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і дэмакратычныя сілы”.
Паводле яго слоў, ЕС акажа беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмсілам дадатковую фінансавую падтрымку ў памеры 30 млн еўра. Такім чынам, звярнуў увагу еўрапейскі чыноўнік, аб’ём аказанай ЕС з 2020 года дапамогі дасягне 140 млн еўра.
“Я ведаю, дарагая Святлана, што гэта кропля вады ў акіяне патрэбаў беларускага народа і апазіцыі, але мы робім усё магчымае, каб падтрымаць вас, — сказаў Барэль. — Я таксама хачу скарыстацца гэтай магчымасцю, каб заклікаць рэжым вызваліць усіх палітычных зняволеных, спыніць рэпрэсіі, пачаць інклюзіўны нацыянальны дыялог і арганізаваць дэмакратычныя выбары”.
“Я ведаю, што гэта голас у пустыні, Лукашэнка не захоча мяне слухаць, але ЕС і міжнародная супольнасць павінны яшчэ раз заклікаць спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітычных зняволеных і прызначыць свабодныя дэмакратычныя выбары”, — падсумаваў вярхоўны прадстаўнік па замежных справах і палітыцы бяспекі.
- Палітыка
Часовы павераны ЗША ў Беларусі "рашуча асудзіў" прапагандысцкі фільм з удзелам палітвязня Зянковіча
- ПалітыкаУ Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
Кітай прадаставіць Беларусі 300 млн юаняў для рэалізацыі ўзгодненых праектаў
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях падоўжана на 20–22 верасня
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
Асуджаны за "спробу захопу ўлады" Юрый Зянковіч звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні
- Палітыка
У Пінску за “ўдзел у пратэстах” будуць судзіць журналіста Яўгена Мікалаевіча
- ПалітыкаКачанава запрасіла ў Беларусь кіраўніцтва УгандыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
На волю выйшла палітзняволеная Вольга Залатар
- Палітыка
У Савеце Еўропы заклікалі Грузію перагледзець забарону на ўезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку
Сілавікі правялі масавыя затрыманні ў Глыбокім і Століне
- Грамадства, ПалітыкаКраіны ЕС фіксуюць амаль на 40% больш спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі, чым у жніўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў
- ПалітыкаЦіханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа фоне імкнення ўладаў скараціць імпарт памідораў у міжсезонне іх ураджайнасць у цяпліцах знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка праз 13 гадоў зноў назваў "паняццямі" міжнародныя стандарты правядзення выбараў
- ЭканомікаЗнешняя крэдыторская запазычанасць арганізацый за 12 месяцаў вырасла на 22,6% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацбанк другі месяц не мяняе разліковыя велічыні стандартнай рызыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка прызнаў, што ў Беларусь прывозяць дзяцей з "днр", за што яго "ледзь не зацягнулі ў суд"
- Грамадства
У жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў
- Палітыка
Еўрапарламент заклікаў ЕС пашырыць санкцыі і працаваць над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці
- ПалітыкаВячорка: Еўрапарламент даў моцны сігнал Лукашэнку, што свет не забываецца на палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай для тых, хто мае патрэбу, скарацілася на 22,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДолар і юань падаражэлі на біржавых таргах 19 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- Палітыка
Ціханоўская намінуе на пасаду прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы Вольгу Зазулінскую
- ГрамадстваУ жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская: Бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі
- Палітыка
Еўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- ПалітыкаЕўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+