Лукашэнка прысудзіў прэміі сваёй нявестцы і залоўцы свайго прэс-сакратара
19 снежня, Позірк. Указы аб прысуджэнні спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, а таксама прэмій “За духоўнае адраджэнне” і “Беларускі спартыўны Алімп” за 2023 год падпісаў 19 снежня Аляксандр Лукашэнка.
З паведамленняў ягонай прэс-службы вынікае, што адна са спецпрэмій прысуджана жонцы сярэдняга сына Лукашэнкі Дзмітрыя — Ганне Лукашэнка (псеўданім Ганна Сялук). Яна названая паэтам-песеннікам, заснавальнікам ТАА “Музычная медыякампанія”, а прэміі ўдастоена “за вялікі асабісты ўнёсак у развіццё сучаснага музычнага мастацтва, рэалізацыю сацыяльна значных культурных ініцыятыў”.
Адным з трох лаўрэатаў прэміі “Беларускі спартыўны Алімп” стала Ганна Эйсмант — спартыўная тэлежурналістка, сястра старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта, які ў сваю чаргу з’яўляецца мужам прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант.
У 2020 годзе падчас масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і сыходу з тэлерадыёкампаніі часткі супрацоўнікаў Ганна Эйсмант падтрымала ўладу. Аб’яднанне сілавікоў, якія перайшлі на бок народа, сцвярджала, што яна прысутнічала пры збіцці актывіста Рамана Бандарэнкі на т. зв. плошчы Пераменаў (двор на вул. Чарвякова ў Мінску) 11 лістапада 2020 года. Эйсмант заявіла, што ў той дзень у яе быў прамы эфір. Бандарэнка памёр на наступны дзень.
Сярод лаўрэатаў спецпрэміі — таксама чыноўнікі Гродзенскага аблвыканкама і Свіслацкага райвыканкама за арганізацыю “каравай-фэста” “Бацькава булка”. Фестываль быў арганізаваны пасля візіту Лукашэнкі на Свіслацкую хлебапякарню ў 2021 годзе. Яшчэ ў 90-х гадах у адным з інтэрв’ю ён назваў сябе Бацькай, хоць пасля сцвярджаў, што гэта не яго ініцыятыва і ён проста прывык да гэтай мянушцы.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаДзве траціны міжнародных назіральнікаў за выбарамі-2025 — прадстаўнікі постсавецкіх інтэграцыйных структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+