Ад Мінска на месцы ў Палаце прадстаўнікоў прэтэндуе шэраг сілавікоў, прапагандыстаў
23 снежня, Позірк. Акруговыя выбарчыя камісіі ў Мінску на 23 снежня зарэгістравалі 45 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, вынікае з апублікаванага Цэнтральнай выбарчай камісіяй дакумента.
На гэты момант на дэпутацкія крэслы ад сталіцы прэтэндуюць беспартыйныя — 24, члены зарэгістраванай сёлета партыі “Белая Русь” — 13, Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ) — 5, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці — 2, Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) — 1. Усе згаданыя структуры з’яўляюцца праўладнымі.
Сярод іншых маюць намер балатавацца старшыня камісіі па міжнародных справах і нацбяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Сяргей Рачкоў, дзейныя дэпутаты — старшыня ЛДП Алег Гайдукевіч, адна з медыйных асоб КПБ Сяргей Клішэвіч, член “Белай Русі” Васіль Панасюк, беспартыйныя Марына Лянчэўская, Іван Гардзейчык.
Маюць намер вылучацца ў дэпутаты начальнік Ваеннай акадэміі Генадзь Лепяшко, начальнік штаба Міністэрства ўнутраных спраў Ігар Пашкоў, прэс-сакратар Генеральнай пракуратуры Анжаліка Курчак, памочнік Аляксандра Лукашэнкі — інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў (былы начальнік сталічнай міліцыі і намеснік кіраўніка МУС).
Заняць крэслы ў ніжняй палаце парламента плануюць таксама прапагандысты, нярэдкія госці на тэлебачанні — рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, экс-дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вячаслаў Данілевіч, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі і старшыня праўлення таварыства “Веды” Вадзім Гігін, нядаўна прызначаны дарадцам-пасланнікам амбасады Беларусі ў РФ Аляксандр Шпакоўскі.
Акрамя таго, на дэпутацкае крэсла прэтэндуе генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа (БЧК) Дзмітрый Шаўцоў, які абвінавачваецца ў датычнасці да незаконнага вывазу дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны. Праз адмову адхіліць яго ад пасады было прыпынена членства БЧК у Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
У 2024 годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага. На працягу 60 дзён пасля яго адбудзецца першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу ў статусе, замацаваным у Канстытуцыі.
Праваабаронцы мяркуюць, што ўлады скіраваныя на татальны кантроль усіх этапаў выбараў 2024 года.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка