Урад на год падоўжыў контрсанкцыі, але дазволіў з красавіка па ліпень увозіць яблыкі з “недружалюбных краін”
27 снежня, Позірк. Забарона на імпарт і рэалізацыю ў Беларусі асобных катэгорый тавараў з “недружалюбных краін” падоўжана да канца 2024 года, вынікае з пастановы Савета міністраў № 934 ад 26 снежня, што апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 27 снежня і адразу ж набыла моц.
Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, гэты ж дакумент дазваляе ўвозіць яблыкі з “недружалюбных краін” з 1 красавіка да 31 ліпеня 2024 года.
Пастанова падаўжае дзеянне асноўных палажэнняў пастановы Савета міністраў № 700 ад 6 снежня 2021 года “Аб прымяненні спецыяльных мер адносна асобных відаў тавараў”. Контрсанкцыі былі прынятыя на падставе ўказа № 128 ад 30 сакавіка 2021 года для “забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў” Беларусі.
Змест базавай пастановы, якая запрацавала з пачатку 2022 года, пасля неаднаразова ўдакладняўся, а яе дзеянне працягвалася. Папярэдні раз Савет міністраў абнавіў забарону ў канцы чэрвеня — да 31 снежня 2023 года, яна тычылася асобных відаў “сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі” з “недружалюбных краін”.
Пералік “замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”, урад зацвердзіў у красавіку 2022 года. У яго ўключаны Аўстралія, Албанія, Вялікабрытанія, ЗША, Ісландыя, Канада, Ліхтэнштэйн, Новая Зеландыя, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Швейцарыя, а таксама ўсе дзяржавы Еўрасаюза.
31 кастрычніка Савет міністраў яшчэ на год працягнуў дзеянне “спецыяльных мер” у дачыненні да прадукцыі шэрагу еўрапейскіх вытворцаў. Да канца 2024 года ў Беларусі забаронены гандаль таварамі груп кампаній Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf (гандлёвыя маркі Nivea, Eucerin, La Prairie, Labello, Hansaplast, Florena, 8×4, Skin Stories, Gammon, Tesa, Chaul, Coppertone, Hidrofugal, Stop the water while using me).
Такім чынам, гэтыя контрсанкцыі, першапачаткова ўведзеныя на паўгода 23 красавіка 2021 з падаўжэннем 2 лістапада 2021-га, 4 траўня і 3 лістапада 2022-га, а таксама 2 траўня 2023-га, былі ўпершыню падоўжаныя не на паўгода, а больш як на год.
Заходнія санкцыі ўведзеныя праз фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года і ўзмоцненыя пасля інцыдэнту 23 траўня 2021 года, калі ўлады прымусілі прызямліцца ў Мінску самалёт авіякампаніі Ryanair з беларускімі апазіцыянерамі на борце, які ляцеў з Афін у Вільнюс. Пазней санкцыі былі пашыраныя праз саўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Дэмакратычныя сілы неаднаразова заклікалі міжнародную супольнасць і заходніх саюзнікаў узмацніць санкцыйны ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
- ЭканомікаУ Беларусі знізілася доля продажаў тавараў айчыннай вытворчасці — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Прадстаўнік МЗС РФ пагражае Украіне і "яе спонсарам" за любую агрэсію супраць Беларусі
- ПалітыкаЛукашэнка прызнаў "днр" і яе кіраўніка — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
У беларускіх кампаніях у ЕС працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек — віцэ-прэзідэнт ABBA
- Палітыка
Беларуская місія амерыканскага агенцтва USAID адкрыла офіс у Вільнюсе
- Палітыка, ЭканомікаУ беларускіх кампаніях у ЕС працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек — віцэ-прэзідэнт ABBA (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
У Беларусі за "экстрэмізм" заблакавана больш за 5 тыс. інтэрнэт-рэсурсаў — кіраўнік Мінінфарма Маркаў
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на апошніх біржавых таргах тыдня
- Грамадства
Беларускія першакурснікі польскіх ВНУ змогуць падаць дакументы на візу без папярэдняй рэгістрацыі
- Палітыка, Эканоміка
Raiffeisenbank прадасць "Прыёрбанк" інвестару з ААЭ да канца года
- Палітыка
У Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — Латушка
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская: Улада дыктатараў абапіраецца не на праўду, а на фізічны гвалт
- Грамадства
За тыдзень у Беларусь уехаў 2.381 грамадзянін Украіны — Дзяржпагранкамітэт
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 4,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Юрыст Данелюс асуджаны ў Літве на 9 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж на карысць Беларусі
Лукашэнка запатрабаваў спыніць "кланяцца імпартнаму яблыку"
- Палітыка
Беларускія танкісты адправіліся ў Расію пераймаць вопыт вайны ў "прамых удзельнікаў СВА"
- Палітыка
Часовы павераны ЗША ў Беларусі "рашуча асудзіў" прапагандысцкі фільм з удзелам палітвязня Зянковіча
- ПалітыкаУ Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
Кітай прадаставіць Беларусі 300 млн юаняў для рэалізацыі ўзгодненых праектаў
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях падоўжана на 20–22 верасня
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Асуджаны за "спробу захопу ўлады" Юрый Зянковіч звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні
- Палітыка
У Пінску за “ўдзел у пратэстах” будуць судзіць журналіста Яўгена Мікалаевіча
- ПалітыкаКачанава запрасіла ў Беларусь кіраўніцтва УгандыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
На волю выйшла палітзняволеная Вольга Залатар
- Палітыка
У Савеце Еўропы заклікалі Грузію перагледзець забарону на ўезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку
Сілавікі правялі масавыя затрыманні ў Глыбокім і Століне
- Грамадства, ПалітыкаКраіны ЕС фіксуюць амаль на 40% больш спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі, чым у жніўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў