“Кіберпартызаны” заявілі пра ўзлом сайта дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА
31 снежня, Позірк. Група ананімных хакераў, аб’яднаная ў ініцыятыву “Кіберпартызаны”, заявіла 31 снежня аб узломе сайта дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.
Паведамляецца аб пашкоджанні ўнутранай сеткі і дамен-кантралёраў інфармагенцтва, аб спампоўцы 90 гігабайт дадзеных — унутраных дакументаў, бухгалтэрыі, асабістай інфармацыі пра супрацоўнікаў, архіва.
Пасля ўзлому на партале БелТА былі размешчаныя матэрыялы і фота пратэстнага зместу. Цяпер сайт не адчыняецца.
“Прапагандысты Беларускага тэлеграфнага агенцтва шкодзяць беларускаму народу нароўні з карнікамі з МУС і спецслужбаў Лукашэнкі. Усе гады дыктатуры яны атручваюць розумы беларусаў хлуснёй і маніпуляцыямі ва ўгоду тырану. За гэта мы наносім удар па кампутарнай сетцы БелТА, паралізуем працу вэб-сайтаў праўладнай прапаганды і знішчаем бэкапы”, — гаворыцца ў заяве “Кіберпартызан”.
“Мы пачалі кібератаку 29 снежня. Дата была спецыяльна абраная так, каб навагоднія святы ў прапагандыстаў “удаліся”. Атакаваць сетку пачалі проста з раніцы, калі супрацоўнікі толькі прыйшлі ў офіс БелТА і ўключылі кампутары”, — адзначае ініцыятыва.
Сцвярджаецца, што цяпер праца агенцтва “фактычна паралізаваная”, супрацоўнікі “спрабуюць выконваць задачы з хатніх кампутараў”, бо “рабочая тэхніка адмаўляецца працаваць, як мае быць”.
“Кіберпартызаны” адзначаюць, што супрацоўнікі БелТА “не выконваюць нават мінімальныя правілы кампутарнай бяспекі і інфармацыйнай гігіены” і, у прыватнасці, “карысталіся пірацкім софтам і сістэмамі”.
Паводле інфармацыі хакераў, кіраўніцтва дзяржагенцтва забараніла супрацоўнікам распавядаць пра кібератаку.
“Кіберпартызаны” — група ананімных хакераў, якая з’явілася ў верасні 2020 года. Вядомыя атакамі на сайты беларускіх сілавых структур, дзяржустаноў і СМІ, размяшчэннем у адкрытым доступе службовай і сакрэтнай інфармацыі.
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка