Мінск 21:27

Лукашэнка: Летась нас спрабавалі паставіць на калені, задушыць эканамічна

Стоп-кадр відэазапісу звароту

1 студзеня, Позірк. “Летась нас спрабавалі паставіць на калені, задушыць эканамічна. Але мы не проста выстаялі, мы ўсебакова развіваліся, рухаючыся да сваёй мэты”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў навагоднім звароце да народа.

Ён выказаў падзяку “ўсім, хто кожны год літаральна вырывае ўраджай з палону непагадзі, корміць нас, апранае і вырабляе запатрабаваныя на сусветных рынках тавары, развівае навуку, тэхналогіі, праектуе і будуе”.

Традыцыйна Лукашэнка згадаў “людзей у пагонах”, якім сказаў “Дзякуй за мір” (у леташнім звароце: “Калі мы хочам жыць у міры і бяспецы, то перш за ўсё павінны паважаць і шанаваць працу людзей у пагонах”).

Усебеларускі народны сход, які ў якасці канстытуцыйнага органа пачне працу ў 2024 годзе і будзе складацца з лаяльных уладзе дэлегатаў, ён назваў “старажытнай славянскай традыцыяй народаўладдзя”. УНС, на думку Лукашэнкі, створыць “падмурак беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці”.

Падзяліцца: