Мінабароны чакае ў 2024 годзе “прарыў у стасунках” з краінамі Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі
3 студзеня, Позірк. У 2024 годзе “чакаецца прарыў у стасунках з краінамі афрыканскага кантынента, Лацінскай Амерыкі, Усходняй, Паўднёва-Усходняй і Паўднёва-Заходняй Азіі”, заявіў начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны Валерый Равенка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Паводле інфармацыі чыноўніка, у 2023 годзе па лініі абароны адбылося 623 мерапрыемствы (“узровень дакавіднага перыяду”), “рэалізаваны задачы старшынства ў АДКБ і працэсу далучэння да ШАС”. Беларусь, адзначыў ён, летась актывізавала супрацоўніцтва з В’етнамам, Індыяй, Іранам, Кітаем, Кубай, а таксама 18 дзяржавамі “далёкай дугі”.
Акрамя таго, у 2023-м “былі выкананыя абавязацельствы” ў сферы кантролю над узбраеннямі, “праведзена 40 сустрэч і акрэдытавана 19 замежных ваенных аташэ з 14 дзяржаў; падпісаны 3 міжнародныя дамовы; перакладзены сотні дакументаў у рамках крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ”.
Равенка адзначыў, што цяпер у Мінску акрэдытаваныя “ваенныя аташэ з 31 дзяржавы, 8 з якіх прадстаўленыя дзяржавамі — членамі НАТО”. Ён сцвярджае, што Беларусь “адкрытая для супрацоўніцтва, калі яно заснаванае на раўнапраўных і паважлівых адносінах”.
“2024 год абяцае быць для УС РБ вельмі насычаным: 802 мерапрыемствы міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва (больш на 25%, чым у 2023 г.) з больш чым 30 дзяржавамі свету”, —напісаў памочнік міністра абароны.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–7 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка