Лукашэнку “вельмі важны” досвед жыцця Ірана пад “беспрэцэндэнтным ціскам”
17 кастрычніка, Позірк. Зацікаўленасць у іранскім досведзе супрацьдзеяння санкцыям выказаў Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка ў Мінску на сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам Ірана Махамадам Махберам, які прыбыў у Беларусь з аднадзённым візітам.
“Вы ведаеце сітуацыю, у якой знаходзіцца Беларусь. Гэта прыкладна тая ж сітуацыя, у якой знаходзіцеся вы. Ціск, які чыніцца на нашыя дзяржавы, беспрэцэдэнтны. Але вы навучыліся ўжо гэтаму ў нейкай ступені супрацьстаяць. І ваш досвед для нас вельмі важны”, — цытуе Лукашэнку неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Пры гэтым, паводле яго слоў, для Беларусі самае галоўнае “не санкцыі і ціск, а час”. “І час гэты страціць у выніку бюракратычных перашкод ні ў якім разе нельга. Тым больш што абстаноўка ў свеце абвастраецца. Блізкаўсходні крызіс спрыяе таму, што недружалюбныя нам краіны — ЗША і Захад — пастаянна накіроўваюць вастрыё гэтага канфлікту супраць Ірана”, — лічыць ён.
У рамках візіту Махбер таксама мае намер сустрэцца з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам.
Лукашэнка наведваў Іран 12–13 сакавіка. Па выніках перагавораў была падпісана “дарожная карта” на 2023–2026 гады, якая прадугледжвае ўсебаковае супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, консульскай, навукова-тэхнічнай сферах, а таксама ў сферы адукацыі, культуры, мастацтва, СМІ і турызму.
У 2024 годзе чакаецца візіт у Беларусь прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі.
Іран — саюзнік Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны, пастаўшчык беспілотных лятучых апаратаў “Шахед”. Таксама афіцыйны Тэгеран падтрымаў напад на Ізраіль палестынскай групоўкі ХАМАС. Лукашэнка апошнія падзеі на Блізкім Усходзе асабліва не каментуе.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаДзве траціны міжнародных назіральнікаў за выбарамі-2025 — прадстаўнікі постсавецкіх інтэграцыйных структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+