Медыя Plan B. звярнулася да чытачоў з просьбай пра фінансавую падтрымку

9 студзеня, Позірк. Рэдакцыя медыя Plan B. звярнулася да чытачоў з просьбай пра фінансавую падтрымку.
“Нам да апошняга не хацелася турбаваць вас, нашых чытачоў. Але сітуацыя складваецца так, што для таго, каб мы працягвалі і ў новым годзе сумленна і прафесійна распавядаць вам пра тое, што адбываецца ў Беларусі, нам вельмі важная ваша фінансавая падтрымка”, — гаворыцца ў звароце.
Ахвочыць аказаць падтрымку рэдакцыя заклікала датрымлівацца мер бяспекі.
24 ліпеня 2023 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт сайта planbmedia.io, звязаных з ім старонак у сацыяльных сетках, акаўнтаў у мэсэнджарах і ютуб-канала. Аналагічны статус таксама быў нададзены лагатыпу праекта — надпісу PLAN B белымі літарамі на чорным фоне.
Plan B. — аўтарскае медыя, якое ў чэрвені 2023 года заснавала былая палітзняволеная, экс-рэдактар разгромленага ўладамі партала tut.by Вольга Лойка.
Летась у снежні па фінансавую падтрымку да чытачоў звярнулася рэдакцыя Reform.by. За двое сутак пасля абвяшчэння збору медыя атрымала больш за 17 тыс. еўра ад 280 ахвяравальнікаў, у тым ліку 10 тыс. — ад аднаго чалавека.
21 снежня галоўны рэдактар Reform.by Фёдар Паўлючэнка ў каментарыі “Позірку” выказаў меркаванне, што спецыфічны падыход еўрапейскіх донараў да пытання падтрымкі СМІ можа прывесці да знішчэння незалежных беларускіх медыяў, якія вымушаны працаваць за межамі краіны.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+