Lawtrend: Улады ліквідавалі 9 з 11 НКА палякаў у Беларусі
10 студзеня, Позірк. За 2023 год у Беларусі ліквідавана не менш за 336 некамерцыйных арганізацый (НКА) — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый. За перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і да канца 2023-га ліквідавана не менш за 1.509 НКА, гаворыцца ў новай справаздачы праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
На канец лістапада была ліквідаваная 1.481 НКО, кастрычніка — 1.457, верасня — 1.441, жніўня — 1.407, ліпеня — 1.372, чэрвеня — 1.337, траўня — 1.315, красавіка — 1.283, сакавіка — 1.249. Па заканчэнні снежня 2022 года налічвалася 1.173 закрытых некамерцыйных арганізацый, лістапада — 1.102, кастрычніка — 1.057, верасня — 1.020.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на канец снежня не менш за 960 НКА знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі (949 — на канец лістапада, 931 — кастрычніка, 923 — верасня, 900 — жніўня, 880 — ліпеня, 854 — чэрвеня, 845 — траўня) з улікам пададзеных іскавых заяў аб прымусовай ліквідацыі ў суд, прымусовага выключэння з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Колькасць арганізацый, якія прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі, таксама павялічваецца. На канец снежня такіх было 549, лістапада — 532, кастрычніка — 526, верасня — 518, жніўня — 507, ліпеня — 492, чэрвеня — 483, траўня — 470, красавіка — 459, сакавіка — 470; снежня 2022-га — 416.
Адзначаецца, што рашэнне аб самаліквідацыі прымаецца, перш за ўсё, з-за ціску на членаў, супрацоўнікаў НКА, неспрыяльнага прававога асяроддзя, агульнай грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.
Працягваецца практыка ціску ўладаў на канкрэтныя НКА з мэтай прыняцці самастойнага рашэння аб ліквідацыі: “Пазовы аб ліквідацыі працягваюць падавацца ў дачыненні да арганізацый самых розных напрамкаў дзейнасці. У маніторынгавы перыяд пад прымусовую ліквідацыю падвялі феліналагічныя, спартыўныя арганізацыі, прафесійныя аб’яднанні і аб’яднанні навукоўцаў”.
Праваабаронцы падкрэсліваюць у новым дакладзе, што масавая ліквідацыя істотна закранула аб’яднанні польскага і іншых нацменшасцяў. З 11 зарэгістраваных у Беларусі нацыянальных, культурна-асветніцкіх некамерцыйных арганізацый палякаў пасля пачатку масавай ліквідацыі ў 2021 годзе засталося дзве: ГА “Польская абшчына” і праўладны “Саюз палякаў на Беларусі”.
За перыяд 2021–2023 гадоў прымусова ліквідавана не менш за чатыры нацыянальныя НКА літоўцаў, столькі ж арганізацый прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі.
Таксама ліквідаваныя МГА армян “Урарту”, грамадскія аб’яднанні “Брэсцкае абласное яўрэйскае аб’яднанне “Алія”, “Полацкі яўрэйскі культурны цэнтр”, “Яўрэйская адукацыйная праграма”, “Беларускае таварыства немцаў “Нямецкі дом”.
Lawtrend адзначае, што ўлада ў мэтах падаўлення грамадзянскай актыўнасці шырока выкарыстоўвае заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму.
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка