На выбарах-2024 участкі аснасцяць “трывожнымі кнопкамі”, тэрыторыя вакол будзе пад відэаназіраннем — Кубракоў
13 студзеня, Позірк. Да будучых выбараў міліцыя абследуе кожны выбарчы ўчастак, там “будуць усталяваныя кнопкі трывожнай сігналізацыі”, заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў 13 студзеня ў праграме “Пытанне нумар адзін” на тэлеканале “Беларусь 1”.
“Ужо сёння ва ўсіх рэгіёнах на прылеглай тэрыторыі, дзе раней былі выбарчыя ўчасткі, усталяваная сістэма відэаназірання, — сказаў кіраўнік ведамства. — На прыкладзе Мінска: ужо выдзелена адмысловае памяшканне, дзе будзе працаваць не менш як 50 чалавек, будзе кантралявацца кожны выбарчы ўчастак, прылеглая тэрыторыя. У выпадку найменшай небяспекі будуць замацаваныя спецыяльныя групы хуткага рэагавання, якія будуць аказваць дапамогу супрацоўнікам, што будуць забяспечваць ахову грамадскага парадку ўнутры дадзенага памяшкання”.
Паводле слоў Кубракова, міліцыя рыхтавалася да будучых выбараў, “пачынаючы з 2020 года, калі сітуацыя сапраўды была вельмі напружаная”, і ўжо на канстытуцыйным рэферэндуме 2022 года “бяспека на выбарчых участках ажыццяўлялася зусім па-іншаму”.
“Тактыка і стратэгія ўжо выпрацавана, мы рыхтуем свой асабісты склад, — сказаў ён. — Асабовы склад павінен быць гатовы дзейнічаць у любой сітуацыі, у тым ліку ў самай складанай. Наш прэзідэнт заўсёды кажа: “Хочаце міру — рыхтуйцеся да вайны”. Мы робім сапраўды гэтак жа. Так, сёння бяспека гарантаваная, так, аператыўнае становішча знаходзіцца пад кантролем. Але ўсё роўна асабовы склад павінен быць гатоў падняцца па сігнале “збор” і выканаць пастаўленую задачу ў любой сітуацыі. Мы праводзім такія вучэнні. На працягу [мінулага] года ўжо было праведзена не адно вучэнне”.
З 2020 года, паводле слоў чыноўніка, у Беларусі “вельмі добра папрацавалі над заканадаўствам”, якое цяпер дазваляе “забяспечваць ахову грамадскага парадку і працаваць недзе на апярэджанне”.
“Я хачу сказаць усім, у тым ліку тым, хто нас глядзіць з-за мяжы: такога, як было ў 2020 годзе, калі хадзілі і блакавалі вуліцы, білі лаўкі, ламалі інфраструктуру, не будзе. Найменшае парушэнне дзеючага заканадаўства — рэакцыя будзе імгненнай. Перагібаў не будзе, але парадак будзе забяспечаны”, — прыгразіў Кубракоў.
Імкненне ўладаў кантраляваць тэрыторыю вакол участкаў можа быць прадыктавана тым, што на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года многія выбаршчыкі засталіся каля іх дзяжурыць, каб пракантраляваць абнародаванне камісіямі вынікаў галасавання. Вядомыя выпадкі, калі члены камісій не вывешвалі вынікі і пакідалі ўчасткі ў суправаджэнні міліцыі праз “чорныя хады”, каб не сутыкнуцца з грамадзянамі, якія маглі выкрыць іх у фальсіфікацыі.
У 2024 годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага. На працягу 60 дзён пасля яго адбудзецца першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу ў новым статусе.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаДзве траціны міжнародных назіральнікаў за выбарамі-2025 — прадстаўнікі постсавецкіх інтэграцыйных структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+