Белстат: Сельгасвытворчасць у 2023 годзе вырасла на 1,1%

15 студзеня, Позірк. Вытворчасць прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельгасарганізацый, фермерскіх, насельніцтва) у 2023 годзе ў бягучых цэнах склала 33,1 млрд рублёў, што ў супастаўных цэнах на 1,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2022-га, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У гаспадарках усіх катэгорый выраблена жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 1.781 тыс. тон (1.734,9 тыс.; +2,7%), малака — 8.331,2 тыс. тон (7.869,1 тыс.; +5,9%), яек атрымана 3.438,8 млн штук (3.466,3 млн; -0,8%).
Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 7,7 млн тон (8,7 млн; -11,5%), рапсу — 0,9 млн (0,8 млн; +12,5%), бульбы — 4 млн тон (3,9 млн; +2,6%), гародніны — 2,8 млн (2,9 млн; -3,4%), цукровых буракоў — 4,8 млн тон (4,2 млн; +14,3%).
Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі займаюць Мінская (26,6%) і Брэсцкая (22,5%) вобласці, далей ідуць Гродзенская (17,3%), Гомельская (12,2%), Віцебская (10,8%) і Магілёўская (10,5%).
У сельгасарганізацыях выраблена прадукцыі на 26,8 млрд рублёў, што ў супастаўных цэнах на 2,2% больш, чым за той жа леташні перыяд.
На долю сельскахазарганізацый прыпадае 97,1% рэспубліканскага аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака — 97,7%, яек — 85,2%, збожжа — 94,6%, рапсу — 96%, цукровых буракоў — 97,8%, бульбы — 14,4% і гародніны — 5,9%.
У 2022 годзе, паводле дадзеных Белстата, вытворчасць у галіне ў бягучых цэнах склала 31,8 млрд рублёў (+3,6% у параўнанні з 2021 годам).
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка