Мінэканомікі: Фізічна экспарт у 2023 годзе вырас на 25%, па кошце — на 3%

19 студзеня, Позірк. Фізічны аб’ём беларускага экспарту ў 2023 годзе павялічыўся на 25% у параўнанні з папярэднім годам, заявіў намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун на пасяджэнні Рэспубліканскага клуба дырэктараў 19 студзеня ў Мінску.
“Гаворачы аб экспарце, не такія тэмпы [росту], як хацелася б — 103% у вартасным выражэнні. Рэкордныя фізічныя аб’ёмы экспарту былі за апошнія 11 гадоў. ⟨…⟩ На чвэрць мы павялічылі фізічныя аб’ёмы, але ў цэлым экспарт [склаў] толькі 103%. Планы [на 2024 год] ужо больш амбіцыйныя — 107,6%”, — сказаў намеснік міністра.
Чыноўнік адзначыў, што ў 2023 годзе экспартныя цэны значна знізіліся — “у сярэднім на 15%”, але гэта ўдалося перакрыць “за кошт фізічных аб’ёмаў, прычым не толькі на традыцыйным рынку ў РФ”, але і за кошт новых рынкаў збыту.
“Мы больш як у два разы прыраслі па экспарту ў Лацінскай Амерыцы, Азіі”, — удакладніў Картун.
Паводле слоў намесніка міністра, на тэмпы росту паўплываў “кан’юнктурны фактар па цэнах”.
“Нашы сыравінныя тавары, напрыклад калійныя ўгнаенні — экспарт ⟨…⟩ развіваўся ў складаных умовах, таму што цэны на іх упалі ў два разы ў параўнанні з 2022 годам”, — адзначыў намеснік міністра.
Падрабязная афіцыйная статыстыка па экспарце тавараў не публікуецца ўладамі з 2021 года.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства