Камандзір палка Каліноўскага: ПКК адбяліў імя Беларусі ва Украіне
21 студзеня, Позірк. “Каб даваць адпор рэжыму Лукашэнкі, нам патрэбна будзе зброя, як ні круці”, — заявіў камандзір палка Кастуся Каліноўскага (ПКК) Дзяніс Прохараў 21 студзеня на сустрэчы з беларусамі ў Варшаве.
Гэта першая сустрэча Прохарава ў рамках яго турнэ па гарадах Польшчы. Таксама мерапрыемствы пройдуць у Празе, Берліне і Вільнюсе.
На яго думку, менавіта ўзнікненне і дзейнасць падраздзялення дапамагла “адбяліць у першыя месяцы [вайны]” імя Беларусі сярод украінцаў — на фоне таго, што беларуская тэрыторыя ўжывалася для нападу войск РФ.
Намеснік камандзіра ПКК Вадзім Кабанчук лічыць, што, “калі не ўстаіць Украіна, [вайна] — гэта тое, што чакае Еўропу, Польшчу, Прыбалтыку”.
У свеце фармуецца “вось зла”, ён “уваходзіць у перыяд нестабільнасці, магчыма, будуць весціся працяглыя войны”, мяркуе Кабанчук. Таму, на яго думку, важна мець “незалежныя ўзброеныя сілы”, асновай якіх і з’яўляецца ПКК.
Незалежнасць Беларусі на сёння “добраахвотна здадзена расіянам”, упэўнены военачальнік, а “імперыя Пуціна ніколі не пагодзіцца з існаваннем незалежнай Беларусі”.
“Мілітарная параза Расійскай Федэрацыі ва Украіне і адчыніць нам шлях да вызвалення, — сказаў ён. — Дай бог, каб у нас усё прайшло без крыві, без вайны, але мы павінны быць гатовыя да самых розных варыянтаў, таму што стаіць пытанне выжывання беларускай нацыі”.
Паводле слоў Кабанчука, расійская армія “мае адну вельмі сур’ёзную перавагу — яны абсалютна не цэняць чалавечае жыццё”, а асабовы склад успрымаюць як “расходны матэрыял”.
“На жаль, у ворага колькасная перавага па ўсіх накірунках”, — дадаў ён.
З пункту гледжання тэхналогій канфлікт ва Украіне Кабанчук ахарактарызаваў як “вайну дронаў і высокадакладнай зброі”.
ПКК ён назваў “выключна народным праектам”, які існуе толькі дзякуючы “дапамозе беларускага народа” і не атрымаў “ніводнай капейкі” грантавага фінансавання.
Гаворачы аб палітычным накірунку працы падраздзялення, Кабанчук падкрэсліў, што “адных войск недастаткова, каб нас чулі на сусветнай арэне”. Пры ПКК як палітычны орган створана часовая вайсковая камісія, дзейнасць якой непублічная, удакладніў ён.
Адказваючы на пытанне, чаму ПКК не ўваходзіць на тэрыторыю Беларусі, намеснік камандзіра заявіў, што падраздзяленне знаходзіцца ў складзе Узброеных сіл Украіны і строга падпарадкоўваецца іх іерархіі.
“Няма адпаведных умоў [для дзейнасці на беларускай тэрыторыі], нейкая дробная дыверсійная аперацыя была бы выкарыстана напоўніцу рэжымамі Лукашэнкі і Пуціна”, — дадаў ён.
“Украіне гэта зараз не трэба. Мы не хочам правакацый”, — сказаў камандзір ПКК Прохараў.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка ён увайшоў у склад УСУ. 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк у складзе двух батальёнаў — “Волат” і “Тэрор”. Пазней быў сфармаваны трэці — “Літвін”. Пасля “Тэрор” стаў асобным падраздзяленнем УСУ па-за складам палка.
25 верасня 2023 года ПКК абвясціў аб стварэнні новага батальёна “Western” з удзелам замежнікаў, у склад якога ўвайшлі “афіцэры краін НАТО і замежныя грамадзяне, якія маюць баявы вопыт у Іраку і Афганістане”.
У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага ўзбуджаная крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка