Профільная асацыяцыя заклікала свет падтрымаць беларускіх адвакатаў у зняволенні
24 студзеня, Позірк. Падтрымаць адвакатаў, якія знаходзяцца ў няволі па віне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, заклікала міжнародную супольнасць, праваабаронцаў і ўсіх неабыякавых прэзідэнт Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна (пазбаўленая адвакацкай ліцэнзіі ў траўні 2022 года).
“Напішыце пра іх у сваіх сацыяльных сетках, распавядзіце знаёмым ці проста пастаўце “лайк” пад гэтым відэа. Няхай больш людзей даведаюцца, што нашыя адвакаты пад пагрозай”, — заявіла яна ў відэазвароце, прымеркаваным да Міжнароднага дня юрыстаў пад пагрозай (24 студзеня).
Колесава-Гудзіліна згадала прызнаных палітвязнямі калегаў Максіма Знака, Віталя Брагінца, Аляксея Бародку, Юлію Юргілевіч, Анастасію Лазарэнка і Аляксандра Данілевіча.
“Іх жыццё — прыклад гонару і годнасці для адвакатаў, — падкрэсліла кіраўніца асацыяцыі. — Таксама мы памятаем тых з нас, хто адышоў ад асноў адвакацкай этыкі. Іх маўклівая згода і падпарадкаванне ўказам Міністэрства юстыцыі — гэта і ёсць пагроза для адвакатуры ў Беларусі сёння. Але мы верым у справядлівасць і ў тое, што кожны ўчынак мае наступствы. Дзень адвакатаў пад пагрозай — гэта нагода ўзгадаць, што наша праца важная, што наша сіла ў салідарнасці і прыхільнасці правам чалавека. Наша барацьба — гэта барацьба за вызваленне нашых калегаў і за свабоду кожнага чалавека, які жыве пад ціскам і страхам”.
Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека створана ў красавіку 2023 года адвакатамі, што пакінулі Беларусь, якіх улады пазбавілі права на прафесію.
Сістэматычны ціск на адвакатуру пачаўся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Паводле даных ініцыятывы “Права на абарону”, з пачатку 2020 года ў Беларусі колькасць адвакатаў скарацілася з 2.200 да 1.650. Інстытут заканадаўча фактычна пазбавіўся незалежнага ад дзяржавы статусу: з 2021 года адвакаты могуць працаваць толькі пры юрыдычных кансультацыях, загадчыкі якіх прызначаюцца на ўзгадненне з Мінюстам. У 2022 годзе паўнамоцтвы загадчыкаў пашырылі.
Супраць шэрагу адвакатаў былі заведзеныя крымінальныя справы з палітычных матываў, асобныя прызнаныя палітвязнямі. Пад пагрозай пераследу некаторыя былі вымушаны пакінуць Беларусь.
Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што адвакатура павінна знаходзіцца пад кантролем” і “дзейнічаць паводле законе, а не нейкіх прыдуманых норм — свабоды слова і іншых свабод”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+