Мінск 04:37

У выніку рэйду сілавікоў затрымана больш за 130 чалавек — праваабаронцы

Крыніца: freepik.com / rawpixel.com

24 студзеня, Позірк. У выніку чарговага рэйду сілавікоў па ўсёй Беларусі затрымана больш за 130 чалавек, вынікае з апублікаванага ўвечары 24 студзеня паведамлення праваабарончай ініцыятывы Dissidentby.

“Разам з @viasna96 (праваабарончы цэнтр “Вясна”. — “Позірк”.) на цяперашні момант налічылі больш за 130 затрыманняў. Вядома пра распачатыя крымінальныя справы паводле 3614 КК РБ. (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. — “Позірк”.), — заявіла ініцыятыва.

23 студзеня па ўсёй краіне пракацілася хваля вобшукаў і затрыманняў сваякоў палітычных зняволеных, былых палітвязняў ды інш. Паводле звестак праваабаронцаў, некаторыя з затрыманняў звязаныя з праектам харчовай дапамогі рэпрэсаваным INeedHelp, які ў той дзень быў прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

Сярод іншых была затрыманая і на наступны дзень арыштаваная на 15 сутак Марына Адамовіч — жонка прызнанага палітвязнем апазіцыйнага лідара Мікалая Статкевіча, які асуджаны на 14 гадоў зняволення ва ўмовах асаблівага рэжыму ў рамках “справы Ціханоўскага”.

Жонка Статкевіча Марына Адамовіч арыштаваная на 15 сутак (дапоўнена)

24 студзеня, Позірк. Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, затрыманая напярэдадні, арыштаваная на 15 сутак, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Суд Заводскага раёна Мінска прызнаў 24 студзеня Адамовіч вінаватай па арт. 19.1. КаАП (дробнае хуліганства). Жанчыну затрымалі 23 студзеня падчас рэйду …
Падзяліцца: