СК пачаў спецвытворчасць у дачыненні да “20 аналітыкаў Ціханоўскай” (дапоўнена)
25 студзеня, Позірк. Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да “20 так званых аналітыкаў Ціханоўскай”, паведаміла 25 студзеня прэс-служба ведамства.
Фігурантамі крымінальнай справы сталі дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня, сацыёлаг Філіп Біканаў, старшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі, яе прэс-сакратар Ганна Красуліна, спецпрадстаўнік па пытаннях выбараў Аляксандр Шлык і дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі, аглядальнік “Радыё Свабода” Юрый Дракахруст, дырэктар інстытута “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч, даследчык Вераніка Лапуцька, праграмны дырэктар Свабоднага Беларускага ўніверсітэта Аляксандр Лагвінец, журналістка Ганна Любакова, палітолаг Марыя Рогава, палітолаг, філосаф, былы акадэмічны дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі, палітолаг Алеся Руднік, эксперт праекта SYMPA/BIPART Наталля Рабава, палітолаг Павел Усаў, навуковы супрацоўнік Manchester Metropolitan University і Віленскага ўніверсітэта палітолаг Таццяна Чуліцкая, палітолаг Кацярына Шмаціна, а таксама Яўген Крыжаноўскі (цёзка і аднафамілец вядомага беларускага шоўмэна) і Васіль Навумаў.
Усе іх абвінавачваюць паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 357, ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361, ч. 3 арт. 3611 Крымінальнага кодэкса.
У дачыненні да Дабравольскага спецвытворчасць распачатая ў другі раз. У снежні 2023 года яму было прад’яўленае абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 191 КК (перашкода працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў).
СК адзначае, што абвінавачаныя “далучыліся да змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь неканстытуцыйным шляхам, увайшлі ў экстрэмісцкія фарміраванні, створаныя для забеспячэння эфектыўнасці злачыннай дзейнасці”.
“Названыя асобы прымалі актыўны ўдзел у выпрацоўцы і рэалізацыі канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, а таксама спрыялі ўзбуджэнню сацыяльнай варожасці і варожасці ў грамадстве”, — гаворыцца ў заяве СК.
Даведка “Позірку”:
арт. 16 Крымінальнага кодэкса — саўдзел у злачынстве;
арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 357 — змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады;
арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
ч. 3 арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчыма па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
Цяпер у “пералік асоб, у дачыненні да якіх распачатая спецыяльная вытворчасць і выкліканых у орган крымінальнага пераследу” уваходзіць 56 чалавек.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаБеларуская дыяспара пачынае маніторынг выканання ў Грузіі права на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВікіпедыя не мае дачынення да дакладнай інфармацыі аб краіне — прадстаўнік Беларускай энцыклапедыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларусы ў Грузіі пратэстуюць супраць адмовы ў палітычным прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца ў Эстоніі з кіраўнікамі МЗС, МУС, парламентаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка