МЗС Польшчы: Праграма Poland Business Harbour не апраўдала ўскладзеных надзей
26 студзеня, Позірк. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэнне прыпыніць удзел МЗС у праграме Poland Business Harbour (PBH) да таго часу, пакуль не будуць прыняты рашэнні, якія гарантуюць “належную праверку кампаній і замежнікаў, якія з’яўляюцца яе ўдзельнікамі”, гаворыцца ў афіцыйным каментары знешнепалітычнага ведамства Польшчы.
Паводле ацэнкі міністэрства, праграма “не апраўдала ўскладзеных на яе надзей”. “Сярод іншага, у грамадскай прасторы выказваліся сумненні наконт выкарыстання віз, выдадзеных у межах праграмы, у мэтах, якія не адпавядаюць яе прынцыпам”, — адзначылі ў МЗС.
Іншаземцы, якія прэтэндуюць на працу ў IT-сектары ў Польшчы, па-ранейшаму “могуць падаваць заявы на атрыманне візы на агульных падставах і — пры выкананні ўсіх патрабаванняў — атрымаць візу, якая дае права на працу на тэрыторыі Рэспублікі Польшча”, гаворыцца ў рэлізе.
Пры гэтым МЗС заяўляе, што “пачне працу па спрашчэнні візавых працэдур для прадстаўнікоў бізнес-сектара, асабліва ў галінах, найбольш запатрабаваных польскай эканомікай”.
26 студзеня шэраг беларускіх СМІ паведаміў аб закрыцці польскай дзяржпраграмы Poland Business Harbour па спрошчанай і паскоранай рэлакацыі для фрылансераў, стартапаў, малых, сярэдніх і буйных бізнесаў, папулярнай у беларусаў.
У Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) “Позірку” паведамілі, што афіцыйнай інфармацыі на гэты конт у іх няма. Арганізацыя звярнулася з адпаведным запытам у МЗС Польшчы.
“Позірк” таксама пісьмова звярнуўся ў польскае знешнепалітычнае ведамства з просьбай праясніць сітуацыю.
Намеснік дырэктара Усходняга дэпартамента МЗС Польшчы Ганна Костшава-Мішталь 20 верасня 2023 года на III Беларускім бізнес-форуме ў Варшаве паведаміла, што за тры гады ў рамках PBH было выдадзена амаль 90 тыс. віз.
Праграма Poland Business Harbour была створана ў верасні 2020 года з мэтай прыцягнення ў Польшчу ІТ-спецыялістаў і кампаній з Беларусі, а затым была пашырана на такія краіны, як Грузія, Расія, Украіна, Малдова і Арменія.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка