Саюзны медыяхолдынг “запрацуе ў поўным аб’ёме” да пачатку 2025 года — прадстаўнік беларускай амбасады ў РФ
![](https://aianalyticsweb.com/wp-content/uploads/2024/01/propaganda_youtube_varlamova.jpg)
31 студзеня, Позірк. Медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы (СД) запрацуе ў поўным аб’ёме да пачатку 2025 года, паведаміў саветнік-пасланнік амбасады Беларусі ў Расіі Аляксандр Шпакоўскі.
“На сённяшні дзень трэба адшліфаваць юрыдычныя дэталі. Думаю, гэта зойме прыкладна паўгода. Далей кадравае пытанне, кадравае напаўненне”, — цытуе Шпакоўскага ТАСС.
Паводле яго слоў, з трох друкаваных выданняў Саюзнай дзяржавы застанецца адно: “Не думаю, што мэтазгодна захоўваць тры друкаваных выданні”.
Расійскі бок бачыць перспектывы холдынгу інакш. У медыяходынг СД увойдуць чатыры СМІ — дзве штотыднёвыя газеты, штотыднёвы часопіс і тэлеканал, “яны забяспечаць адзіную скаардынаваную інфармацыйную палітыку”, паведаміў 29 студзеня міністр лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ Максут Шадаеў.
Зараз выходзіць штотыднёвая газета Парламенцкага сходу СД “Саюўнае веча”, якая распаўсюджваецца ў Беларусі ў якасці бясплатнага дадатку да “Народнай газеты”, у Расіі — у складзе “Камсамольскай праўды” накладам 318.625 экзэмпляраў.
Перыядычнае выданне Саўміна СД “Саюз. Беларусь — Расія” выходзіць штотыднёвым дадаткам да “Савецкай Беларусі” і “Расійскай газеты” са снежня 1999-га накладам 321.429 экзэмпляраў.
З 2006 года выдаецца штомесячны часопіс “Саюзная дзяржава” (наклад 15 тыс.).
З ідэяй стварэння медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выступіў 4 лістапада 2021 года ў Маскве. Тады меркавалася, што структура з’явіцца да канца 2022 года.
9 студзеня 2023 года на сустрэчы з дзяржсакратаром СД Дзмітрыем Мезенцавым ён назваў новыя тэрміны: “Медыяхолдынг сёлета, пажадана ў першай палове года, павінен запрацаваць”.
30 сакавіка дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Генадзь Давыдзька на пасяджэнні ўзначаленай ім камісіі Парламенцкага сходу Беларусі і РФ па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі выказаў незадаволенасць “нейкай празмернай засакрэчанасцю і кулуарнасцю” распрацоўкі канцэпцыі медыяхолдынга.
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета СД 6 красавіка Лукашэнка чарговым разам заявіў аб неабходнасці стварэння “сур’ёзнага саюзнага медыяхолдынга”. “Мы не маем права прайграць бітву за розумы і сэрцы нашых грамадзян… Ідэалагічнае супрацьстаянне па лініі Захад — Усход не аслабее нават пасля таго, як замаўчаць гарматы. Гэта надоўга”, — сказаў ён.
Летась у ліпені Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ паведаміла, што медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы з’явіцца “не раней за 2024 год”.
31 кастрычніка 2023 года ў інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1” Мезенцаў паведаміў, што стварэнню медыяхолдынга перашкаджаюць “канцэптуальныя разыходжанні” паміж расійскім і беларускім бакамі. Рознагалоссі, паводле яго слоў, тычыліся бачання “сеткі вяшчання, масіва інфармацыі, якая надаецца”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаПлатформа "Новая Беларусь" правяла рэбрэндынг і змяніла назвуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у чатыры разы перавышае паказчыкі пачатку мінулага года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2024 год лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусь — лабараторыя рэпрэсій, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–10 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+