Пасол РФ Грызлоў: Беларусь і Расія дамовіліся аб стварэнні адзіных падручнікаў па гісторыі
1 лютага, Позірк. Аб стварэнні адзіных падручнікаў па гісторыі для школ і ВНУ дамовіліся Беларусь і Расія, заявіў 1 лютага на пасяджэнні праграмнай камісіі “Адзінай Расіі” пасол РФ у Мінску Барыс Грызлоў.
Як паведамляе ТАСС, ён нагадаў, што на мінулым тыдні “адбылася вельмі важная падзея, якая тычыцца падпісання дакументаў аб стварэнні расійска-беларускай камісіі па гісторыі”.
“Два складнікі: гэта наша расійская міжведамасная камісія па гістарычнай асвеце, якую ўзначальвае памочнік прэзідэнта [РФ Уладзімір] Мядзінскі, і, адпаведна, Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы, які ўзначальвае кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь [Ігар Сергеенка]. Важна, што мы дамовіліся аб тым, што ў нас будуць адзіныя падручнікі па гісторыі як для школ, так і для ВНУ”, — удакладніў Грызлоў.
Расійскі пасол падкрэсліў, што гэтая “тэма вельмі важная, таму што да гэтага часу ёсць розначытанні ў разуменні вельмі важных падзей і ў гісторыі Савецкага Саюза, і ў гісторыі яшчэ Расійскай імперыі”.
“І цяпер мы дамовіліся, што мы будзем гэтыя падзеі разглядаць з адзінага пункту гледжання”, — рэзюмаваў дыпламат.
25 студзеня ў Мінску быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міжведамаснай камісіяй па гістарычнай асвеце пры прэзідэнце РФ і Рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
У адпаведнасці з дакументам “ствараецца сумесная расійска-беларуская камісія па гісторыі, якая закліканая садзейнічаць каардынацыі двухбаковых намаганняў, звязаных з абаронай гістарычнай праўды, захаваннем памяці аб нашай агульнай гісторыі, якая адлюстроўваецца ў тым ліку ў вучэбнай літаратуры, а таксама развіццём асветніцкай, экспертнай, кансультацыйнай і іншай грамадска значнай дзейнасці ў галіне гісторыі”, заявіў Грызлоў у студзені.
Ён таксама дадаў, што рэалізацыя падпісанага мемарандума “ўнясе значны ўклад у барацьбу з фальсіфікацыяй гісторыі і абарону нашых агульных інтарэсаў”.
Гл. таксама:
Беларускі ПЭН заявіў пра ўзмацненне русіфікацыі ў Беларусі пасля 2020 года
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі абноўлена 129 тэмпературных рэкордаў, у тым ліку амаль 120-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка28 студзеня Польшча спыніла рэкордную за паўтара месяца колькасць спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаАрганізацыі толькі дзвюх абласцей і Мінска павялічылі чысты прыбытак — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДругі дзень запар у Беларусі абнаўляецца гістарычны рэкорд цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка