Каталіцкі касцёл ў Беларусі не будзе благаслаўляць грамадзянскія шлюбы і аднаполыя пары
2 лютага, Позірк. Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі не мае намеру ўводзіць у практыку пазалітургічнае благаслаўленне пар, якія “жывуць у нерэгулярным саюзе”, і аднаполых пар, гаворыцца ў паведамленні нацыянальнай Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў (ККББ).
Магчымасць згаданай практыкі прадугледжаная прынятай у снежні дактрынальнай дэкларацыяй Дыкастэрыі веравучэння Рымскай курыі.
На думку ККББ, згаданая дэкларацыя “не змяняе вечнага вучэння каталіцкага касцёла аб сужэнстве і сексуальнай маральнасці”. “Адзіным сужэнскім саюзам, які прызнае каталіцкі касцёл, з’яўляецца саюз паміж мужчынам і жанчынай як супольнасць усяго жыцця, скіраваная па сваёй прыродзе да дабра сужонкаў, а таксама для нараджэння і выхавання патомства”, — падкрэсліла біскупства.
Святарам і дыяканам нагадваецца, што “нелітургічнае благаслаўленне можа ўдзяляцца ўсім асобам, якія аб ім просяць”, аднак “заўсёды неабходна пазбягаць удзялення благаслаўлення менавіта парам, якія жывуць у так званым “грамадзянскім шлюбе”, а таксама тым, хто жыве ў кананічна нядзейсным сужэнстве, або аднаполым парам”. Такое благаслаўленне, на думку ККББ, “можа быць успрынята іншымі вернікамі як згода на грэх”.
Дактрынальная дэкларацыя Fiducia supplicans, апублікаваная летась 18 снежня, тлумачыць і разважае пра пастырскае значэнне благаслаўленняў. Гэты дакумент разглядае магчымасць больш шырокага іх выкарыстання перадусім у пазалітургічным вымярэнні. У дакуменце падкрэсліваецца, што літургічнае благаслаўленне можа быць удзелена толькі ў выпадку, калі “тое, што благаслаўляецца, адпавядае Божай задуме, заключанай у стварэнні і цалкам аб’яўленай Хрыстом Панам”.
Дэкларацыя пацвярджае адсутнасць змен у традыцыйным каталіцкім веравучэнні аб сужэнстве як саюзе мужчыны і жанчыны, але дае магчымасць пазалітургічнага благаслаўлення аднаполых пар ды пар, якія жывуць па-за шлюбам.
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаБольш за ўсё подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабраў Лукашэнка, менш за ўсё — Хіжняк, сцвярджае ЦВК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле даных Белстата, з Літвы і Польшчы фізічныя асобы ўвозяць у Беларусь больш дарагія прыстасаванні, вывозяць — патаннейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+