Сайт pozirk.online недаступны ў Беларусі
6 лютага, Позірк. Сайт pozirk.online недаступны ў Беларусі.
Верагодна, ён заблакаваны на патрабаванне ўладаў. Афіцыйных паведамленняў аб абмежаванні доступу да рэсурсу Мінінфармам, як гэта звычайна адбываецца, не было.
Доступ для карыстальнікаў унутры краіны магчымы праз сэрвісы VPN.
Кантэнт сайта pozirk.online прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” судом Цэнтральнага раёна Мінска 5 снежня 2023 года.
“Позірк” створаны часткай былой каманды найстарэйшага беларускага незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і першай у краіне інтэрнет-газеты Naviny.by.
Гэты ж суд 21 красавіка прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт праекту “Позірк”, размешчаны ў сацсетках і на сайце bpn-info.online.
Сайт pozirk.online пачаў працаваць 16 кастрычніка мінулага года.
12 лістапада 2021 года інфармацыйная кампанія БелаПАН была ўключана ў “пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, які складаюць МУС і КДБ.
Рашэнне аб унясенні БелаПАН у гэты спіс прыняў КДБ 1 лістапада 2021 года. “Экстрэмісцкім фарміраваннем” была прызнана “група грамадзян з ліку супрацоўнікаў інфармацыйнага агенцтва ЗАТ “БелаПАН”, якая “ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць”.
У самім спісе БелаПАН, які мае рэгістрацыю ў Міністэрстве інфармацыі, з’явіўся 12 лістапада, за тыдзень да 30-годдзя кампаніі. У інтарэсах бяспекі супрацоўнікаў адразу пасля гэтага рэдакцыя аб’явіла аб прыпыненні працы агенцтва і інтэрнэт-газеты БелаПАН Naviny.by (“Беларускія навіны”). Да таго часу пад вартай амаль тры месяцы (з 18 жніўня) знаходзіліся галоўны рэдактар — дырэктар БелаПАН Ірына Леўшына (асуджаная на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі), былы дырэктар кампаніі Дзмітрый Наважылаў (на 6 гадоў), дзесяць месяцаў (з 12 студзеня) — былы намеснік дырэктара Андрэй Аляксандраў (на 14 гадоў).
Абвінавачанне ў стварэнні і кіраўніцтве “экстрэмісцкім фарміраваннем” першапачаткова не фігуравала, яно было прад’яўлена пасля ўключэння кампаніі ў “спіс экстрэмістаў”.
Журналісты і рэдактары БелаПАН былі вымушаны пакінуць Беларусь.
- Грамадства
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа выбарах у Беларусі было больш за 90 "палітычна прадузятых назіральнікаў" — EPDEМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНекаторыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры карыстаюцца ажыятажным попытам — цэнтр па санаторным лячэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка790 беларускіх грамадзян адпачыла ў друскінінкайскім санаторыі Belorus у 2024 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць замежнікаў, якія адпачылі ў санаторыях Беларусі, у 2024 годзе вырасла на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+