Мінск 00:38

Спікер КР можа паставіць пытанне аб перавыбарах кіраўніцтва

Спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў
Фота: прэс-служба КР

8 лютага, Позірк. Спікер Каардынацыйнай рады (КР) Андрэй Ягораў заявіў пра гатоўнасць паставіць пытанне аб перавыбарах на пасаду, якую ён займае, і пазіцыю віцэ-спікера, “калі гэта дапаможа вырашыць прыярытэтныя задачы” структуры.

Прыярытэтнымі задачамі ён назваў арганізацыю выбараў у новы склад КР, завяршэнне кансультацый і стварэння “дарожных мапаў па знешняй дапамозе”, які вядуцца з Еўракамісіяй, арганізацыю груп стратэгічнага дыялогу з ЗША, прадастаўленне публічнай гадавой справаздачы па дзейнасці КР, выкананне планаў працы камісій і груп КР (распрацоўка канцэпцыі міжнароднай дзейнасці дэмакратычных сіл, слуханні па адукацыі, фармаванне адказнай групы па палітвязнях з прадстаўнікоў дэмсіл)

Паводле слоў Ягорава, не ўсе члены КР падтрымалі прынятае 7 лютага рашэнне падоўжыць паўнамоцтвы да моманту абрання трэцяга складу КР, некаторыя дэлегаты адмовіліся ад мандатаў.

“Сітуацыя ўскладняецца тым, што агульнае кансалідаванае рашэнне аб выбарчай сістэме і вызначэнні тэрмінаў выбараў намі не было прынятае, — прызнаў спікер КР. — Каардынацыйная рада зрабіла стаўку на дасягненні кампрамісу аб выбарчай сістэме з Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаным пераходным кабінетам і групай палітычных партый”.

“Для гэтага мы доўга, з 8 лістапада [2023 года], адкладалі прыняцце канчатковага рашэння, вялі кансультацыі, сфармавалі ўпаўнаважаную групу з прадстаўнікоў гэтых структур (КР, ОСЦ, АПК, партыі). Тым не менш ва ўпаўнаважанай групе нам не ўдалося выйсці на ўзгодненае рашэнне. Далейшае адкладанне толькі пагаршае нашае становішча”, — дадаў Ягораў.

Паводле яго слоў, у бліжэйшыя дні КР павінна прыняць рашэнне аб сістэме выбараў і накіраваць яго на зацвярджэнне Ціханоўскай. На думку спікера, самі выбары павінны прайсці сёлета не пазней за канец траўня.

Напярэдадні КР прагаласавала за падаўжэнне паўнамоцтваў другога склікання, якія мусілі скончыцца 8 лютага. Было вызначана, што цяперашні склад страціць паўнамоцтвы ў дзень першага агульнага сходу новага складу.

На гэтым фоне Народнае антыкрызіснае упраўленне (НАУ) заявіла пра адкліканне свайго дэлегата Арцёма Брухана. Пасаду віцэ-спікера пакінула Алена Жываглод.

Летась напрыканцы снежня дзевяць членаў КР запатрабавалі распусціць цяперашні склад.

28 лістапада 2023 года сілавікі правялі ў Беларусі больш за 130 вобшукаў у рамках крымінальнай справы, звязанай з дзейнасцю КР, вынесена 145 пастаноў аб арышце маёмасці.

Следчы камітэт паведаміў, што падазраванымі па справе праходзіць больш за 100 чалавек. Ім інкрымінуюцца ч. 1 арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім).

НАУ адклікала свайго свайго дэлегата з Каардынацыйнай рады, Жываглод сышла з пасады віцэ-спікера

8 лютага, Позірк. Каардынацыйныая рада (КР) у бліжэйшы час назаве дату выбараў новага складу, паведамляе яе прэс-служба. Цяперашні мандат КР дзейнічаў 8 лютага, дэлегаты прагаласавалі за яго падаўжэнне да выбараў, адзначаецца ў паведамленні. Удакладняецца, што ў мандат унесеная праўка, якая …

Дзевяць членаў Каардынацыйнай рады патрабуюць роспуску яе цяперашняга складу

16 снежня, Позірк. Дзевяць членаў Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванню палітычнага крызісу (КР) патрабуюць роспуску яе цяперашняга складу. Адпаведная петыцыя размешчаная на сайце change.org. “На працягу апошніх месяцаў мы ўсё часцей чуем на публічных і непублічных пляцоўках заклікі дэлегатаў Каардынацыйнай рады …
Падзяліцца: