Кавалеўскі: Пакуль суседзі працягваюць гандляваць з агрэсарамі, беларусы мусяць мець права падарожнічаць
9 лютага, Позірк. “Пакуль нашыя суседзі працягваюць гандляваць з агрэсарамі, беларусы мусяць мець права падарожнічаць”, — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
“Жалезная заслона, якую ўмацоўваюць асобныя еўрапейскія дзяржавы, не замінае далейшаму гандлю з ворагамі Украіны і ўсёй Еўропы. Тады і мабільнасці беларусаў — адзінаму спосабу вырвацца з канцлагера, у які Лукашэнка пераўтварае Беларусь, замінаць не мусіць”, — падкрэсліў палітык.
Паводле яго слоў, “жалезная заслона на заходніх межах Беларусі супярэчыць імкненню” Еўрасаюза бачыць Беларусь “часткай мірнай Еўропы”. Выбары “прыходзяць і сыходзяць”, а Беларусь, падкрэсліў намеснік кіраўніцы АПК, “заўсёды будзе часткай еўрапейскай сям’і”.
8 лютага дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская праз літоўскую прэсу заклікала “не будаваць жалезную заслону на мяжы”, бо закрыццё памежных пераходаў нашкодзіць у першую чаргу беларускаму народу. “Ад ізаляцыі беларусаў выйграюць Лукашэнка і Пуцін. Для вялікай колькасці беларусаў мяжа з Літвой — адзіная сувязь са свабодным светам”, — падкрэсліла яна.
У той жа дзень прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў медыя, што “жалезная заслона” паміж Усходам і Захадам “ужо апусцілася” пасля 24 лютага 2022 года, калі РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, а афіцыйны Мінск у гэтай сітуацыі падтрымаў Маскву.
Прэзідэнцкія выбары ў Літве пройдуць 12 траўня 2024 года, членаў Еўрапарламента — 9 чэрвеня, літоўскага Сейма — 13 кастрычніка. З набліжэннем выбараў асобныя палітычныя сілы Літвы пачалі заяўляць, што беларусы нібыта ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка