Мінск 15:05

“Вясна”: Мінімум 65 чалавек трапілі пад суд за атрыманне “замежнай дапамогі” праз INeedHelpBY

Крыніца: "Вясна"

14 лютага, Позірк. З пачатку лютага ў Беларусі не менш за 65 чалавек трапілі пад судовы пераслед за “выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці” паводле арт. 24.15 КаАП, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Гэты артыкул прадугледжвае штраф памерам ад 10 да 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй дапамогі.

Усяго, паводле абноўленых даных, падчас масавага рэйду сілавікоў напрыканцы студзеня пад пераслед трапілі не менш за 257 чалавек, большасць з якіх — жанчыны. Адной з прычын ператрусаў, допытаў і затрыманняў стала дапамога сем’ям палітвязняў з прадуктовымі перадачамі праз Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY.

Праект INeedHelpBY створаны ў 2020 годзе, аказвае харчовую дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. 16 студзеня прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

З боку IneedHelpBY не было “ніякіх узломаў сістэмы і ўцечак інфармацыі”, якія маглі б справакаваць хвалю ператрусаў і затрыманняў, заявіў яе кіраўнік Філіп Гаўрышаў.

Гл. таксама:

Стрыжак: У канцы студзеня колькасць зваротаў у BySol аб эвакуацыі вырасла ў тры разы

“Вясна”: Падчас масавых рэйдаў сілавікоў у канцы студзеня затрымана не менш за 229 чалавек (дапоўнена)

Падзяліцца: