Губарэвіч: Сілавікі і прапагандысты селі ў лужыну, паспрабаваўшы атакаваць “Кадравы Рэзерв”
15 лютага, Позірк. “Сілавікі і прапагандысты селі ў лужыну, паспрабаваўшы атакаваць “Кадравы рэзерв для новай Беларусі”, доступу да базы даных і спісу ўдзельнікаў ініцыятывы яны не атрымалі, аб гэтым сведчаць заклікі самастойна прыйсці і пакаяцца”, — заявіў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” каардынатар праекта, намеснік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнана кабінета (АПК) па транзіце ўлады Юрый Губарэвіч.
“Удзел [тэлепрапаандыста Ігара] Тура ў праглядзе лекцый “Кадравага рэзерва” можна параўнаць з паходам у кінатэатр, дзе ў залі сядзеў толькі ён адзін. Магчымасць пабачыць спіс іншых удзельнікаў тэхнічна выключана платформай ZoomWebinar. Нават адміністратар там бачыць толькі пералік асабістых нумароў замест імёнаў удзельнікаў”, — дадаў Губарэвіч.
Паводле яго слоў, на дадзены момант праводзіцца збор інфармацыі пра асобаў, прадэманстраваных на здымках у прапагандысцкім роліку.
“Тыя, каго атрымалася ідэнтыфікаваць, не маюць і ніколі не мелі дачынення да “Кадравага рэзерву”. Некаторыя з іх знаходзяцца на свабодзе ці ўвогуле раней пакінулі межы Беларусі. Па некаторых былі выкарыстаныя здымкі з ранейшых затрыманняў, не звязаных з “Кадравым рэзервам”, — падкрэсліў ён.
Палітык адзначыў, што ў КР “неаднаразова заклікалі выкарыстоўваць VPN, камунікаваць толькі праз афіцыйны адрас электроннай пошты і выдаляць перапіску”.
“Пэўныя спробы выцягнуць інфармацыю сілавікі рабілі. Яны стварылі фэйкавы канал у “Тэлеграме” і адкрылі доступ да “экстрэмісцкага” сайта “Кадравага рэзерва” з тэрыторыі Беларусі”, — паведаміў прадстаўнік АПК.
Паводле яго меркавання, “кампанія па дыскрэдытацыі КР — чарговы доказ важнасці нашай справы і ўсведамлення яе небяспекі для нелегітымнага рэжыма”.
Следчы камітэт паведаміў днём 14 лютага, што завёў крымінальную справу ў дачыненні да “прадстаўнікоў і ўдзельнікаў экстрэмісцкага фарміравання “Кадравы рэзерв для новай Беларусі” паводле ч. 3 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
СК падкрэсліў, што некаторыя абвінавачаныя знаходзяцца ў Беларусі.
Да астатніх “устаноўленых удзельнікаў, якія знаходзяцца за мяжой”, будзе прыменена працэдура спецыяльнай вытворчасці, якая дазваляе судзіць іх завочна.
Губарэвіч паведаміў “Позірку”, што ”каля 30% удзельнікаў, паводле анкетных звестак, знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі”.
“Мы прымаем усе меры бяспекі, каб [сілавікі] не ведалі ні пра каго — не важна, або ў Беларусі або за мяжой”, — падкрэсліў намеснік прадстаўніка АПК.
Паводле слоў Губарэвіча, базавыя меры бяспекі падчас анлайн-работы “дазваляюць захаваць ананімнасць”.
Вечарам 14 лютага афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч у эфіры тэлеканала АНТ заявіў, што СК “ведае ўсё аб кожным удзельніку КР, які знаходзіцца ў Беларусі і за яе межамі”. Асобна Кабаковіч адзначыў, што сілавікам вядома “аб усёй маёмасці” згаданых людзей.
Ён параіў удзельнікам праграмы “прыбыць у Следчы камітэт па адрасе: Мінск, вул. Фрунзе, 19 і слёзна каяцца”: “Выбар ёсць у кожнага з іх. Мы дапаможам ім вызначыцца”.
У сюжэце АНТ, аўтарам якога з’яўляецца палітычны аглядальнік тэлеканала Тур, таксама былі паказаны стоп-кадры з партрэтамі 15 чалавек. Паводле словаў Тура, гэтыя людзі затрыманыя.
На відэа прадэманстраваны мужчына ва ўзросце каля 50 гадоў. “Уступіў у “Кадравы рэзерв для новай Беларусі”, каб у будучым пазнаёміцца з праграмай і заняць нейкую кіруючую пасаду, — сказаў затрыманы. — Мне абяцалі ананімнасць, што мае дадзеныя ніхто не будзе ведаць, і яны нікуды не ўцякуць. Але на дадзены момант я знаходжуся ў КДБ, хачу вам перадаць вялікае прывітанне, асабліва Юрыю Губарэвічу. Дзякуй, што я тут, мусіць, надоўга”.
Таксама ў сюжэце прадэманстравалі відэаўрыўкі лекцый выкладчыкаў КР, пра іх прафесійныя і чалавечыя якасці Тур выказваўся ва ўніжальнай форме. Ён сцвярджае, што ў яго распараджэнні маецца 38 гігабайт відэа заняткаў КР, якія былі зроблены на працягу апошніх двух гадоў. На працягу гэтага часу КДБ і ён асабіста нібыта сачылі за анлайн-сустрэчамі ў КР.
17 траўня мінулага года Камітэт дзяржбяспекі прызнаў праграму навучання “Кадравы рэзерв для новай Беларусі” “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Аб пачатку кампаніі “Кадравы рэзерв для новай Беларусі” АПК аб’явіў 15 лістапада 2022 года. Губарэвіч тады паведаміў, што створаная платформа, дзе можна запоўніць заяўку на ўдзел. Адзначалася, што падрыхтоўка новых кадраў будзе весціся праз стажыроўкі ў краінах Еўрасаюза.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаДзве траціны міжнародных назіральнікаў за выбарамі-2025 — прадстаўнікі постсавецкіх інтэграцыйных структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+