Мінск 10:12

Колькасць заявак на эвакуацыю праз атаку на “Кадравы рэзерв” пакуль не расце — Стрыжак

Фота: "Позірк"

15 лютага, Позірк. Фонд салідарнасці BySol пакуль не фіксуе павелічэння колькасці заявак на эвакуацыю на фоне сцвярджэнняў сілавікоў пра дэананімізацыю ўдзельнікаў праграмы “Кадравы рэзерв для новай Беларусі” (КР), паведаміў “Позірку” сузаснавальнік фонду Андрэй Стрыжак.

“Заяўкі ад КР мы адмыслова пакуль не вычлянялі. Складана сказаць, што праз іх пайшла вялікая плынь эвакуацый”, — сказаў ён.

14 лютага Следчы камітэт заявіў пра ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да “прадстаўнікоў і ўдзельнікаў экстрэмісцкага фарміравання “Кадравы рэзерв для новай Беларусі” паводле ч. 3 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). Было заяўлена, што частка людзей у Беларусі затрыманая, у дачыненні да тых, хто за мяжой, пачнуць спецыяльную вытворчасць, якая дазваляе судзіць завочна.

17 траўня 2023 года КДБ прызнаў праграму “Кадравы рэзерв для новай Беларусі” “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

Праграма існуе з 15 лістапада 2022 года.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Губарэвіч: Каля 30% удзельнікаў "Кадравага рэзерву" знаходзяцца ў Беларусі

14 лютага, Позірк. Увага сілавікоў да ініцыятывы "Кадравы рэзерв для новай Беларусі" (КР) палягае на тым, што сілавікі і чыноўнікі адчуваюць небяспеку для сябе асабіста і для таго неканстытуцыйнага рэжыму, які ахоўваюць, заявіў у каментары "Позірку" каардынатар ініцыятывы КР, намеснік …
Падзяліцца: