Лукашэнка выказаў надзею на паляпшэнне стасункаў з літоўцамі, абвінаваціўшы ў праблемах іх палітыкаў
16 лютага, Позірк. У Дзень аднаўлення літоўскай дзяржавы, 16 лютага, Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на паляпшэнне стасункаў з народам гэтай балтыйскай краіны, абвінаваціўшы ў існых праблемах палітыкаў.
“Беларусь заўсёды была зацікаўленая ў мірнай квітнеючай Літве, — сцвярджаецца ў віншаванні, апублікаваным яго прэс-службай. — Мы разам наладжвалі эканамічныя і гуманітарныя сувязі, гандлявалі, прыязджалі адзін да аднаго ў госці, стваралі сем’і. Літоўская Клайпеда традыцыйна з’яўлялася марской брамай для беларускага экспарту”.
“Яшчэ некалькі гадоў таму ніхто не мог нават уявіць, што літоўскія палітыкі змогуць так бяздумна забараніць нам наведваць Літву, пабудаваць сцены з калючым дротам на агульнай мяжы, нацэліць на нас зброю і нават указваць, як нам жыць у сваёй краіне”, — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, “міралюбівы беларускі народ адказаў на гэта працягам бязвізавага рэжыму для жыхароў Літвы, прапанаваў свае тавары, медыцынскія паслугі, электраэнергію, адчыніў дзверы санаторыяў, тэатраў, музеяў”.
“Упэўнены, што цяперашняя сітуацыя ў нашых стасунках не адпавядае памкненням простых літоўцаў”, — дадаў Лукашэнка.
Ён пажадаў літоўскім грамадзянам “шчасця і развіцця, заснаванага на сапраўдных каштоўнасцях дабра”, а таксама “сумленнай працы, сямейнага дабрабыту і справядлівасці”.
Стасункі Беларусі і Літвы рэзка пагоршыліся пасля сфальсіфікаваных Мінскам прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, распачатых пасля іх масавых пратэстаў, на якія рэжым Лукашэнкі адказаў небывалымі паводле маштабу рэпрэсіямі, што не спыняюцца дагэтуль. Літва стала цэнтрам прыцягнення для апанентаў уладаў у Мінску, у Вільнюсе знаходзіцца офіс беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
Пасля рэжым Лукашэнкі неаднаразова даваў падставы літоўскім уладам пастрожваць пазіцыю ў дачыненні да афіцыйнага Мінска: міграцыйны крызіс на межах ЕС, стварэнне ўмоў для вымушанай пасадкі ў беларускай сталіцы самалёта Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс, падтрымка агрэсіі РФ супраць Украіны, размяшчэнне на сваёй тэрыторыі расійскай тактычнай ядзернай зброі і наймітаў групоўкі “Вагнер”. Лічачы ўсё гэта пагрозай нацыянальнай бяспецы, улады Літвы сталі адным з галоўных лабістаў узмацнення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка