КДБ назваў імёны затрыманых у Лельчыцкім раёне “дыверсантаў” (дапоўнена)
Дададзеныя 3–12 абзацы
16 лютага, Позірк. У выніку “чэкісцкай аперацыі” ў Лельчыцкім раёне (Гомельская вобласць) затрыманыя тры чалавекі, паведаміў Камітэт дзяржбяспекі інфармагенцтву БелТА.
Адзначаецца, што затрыманыя грамадзяне Украіны Сяргей і Павел Кабарчукі (бацька і сын) і грамадзянін Беларусі, жыхар Брэста 1970 года нараджэння Віталь Уласюк.
Паведамляецца, што ў ноч на 15 лютага “было зафіксавана парушэнне групай грамадзян дзяржаўнай мяжы Беларусі з боку Украіны”, “у выніку правядзення пошукавых мерапрыемстваў асобныя з іх затрыманыя”.
“У затрыманых былі выяўленыя выбуховыя прылады і іншыя сродкі паражэння. Было прынята рашэнне аб увядзенні рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі Лельчыцкага раёна. Раён быў блакаваны. Была праведзеная чэкісцкая вайсковая аперацыя, у выніку якой у памежжы затрыманыя ўдзельнікі дыверсійна-разведвальнай групы, якая складаецца з грамадзян Украіны, Беларусі і іх памагатых”, — адзначылі ў КДБ.
Аб затрыманні раніцай 16 лютага “некалькіх дыверсантаў на ўкраінскай мяжы” заявіў Аляксандр Лукашэнка на агульным сходзе Белкаапсаюза ў Мінску.
“Чэкісцкая ваенная аперацыя завяршылася, затрыманыя былі ўсе дыверсанты, сярод іх беларусы. І гэта практычна два-тры разы на тыдзень. Мы можам супакоіцца? Не можам”, — сказаў Лукашэнка.
Ён сцвярджае, што “з дапамогай дронаў, па балотах некаторыя з украінскіх грамадзян перапаўзалі на нашу мяжу, перакідвалі выбухоўку для здзяйснення дыверсій на тэрыторыі Расіі і Беларусі”.
Інфармацыя аб увядзенні рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі (КТА) у Лельчыцкім раёне, які мяжуе з Украінай, з’явілася 15 лютага ў тэлеграм-канале адпаведнага райвыканкама. Мясцовыя ўлады заклікалі жыхароў раёна захоўваць спакой і выконваць патрабаванні супрацоўнікаў КДБ, абласное ўпраўленне якога, як было заяўлена, і прыняло рашэнне аб КТА. Прычыны таго, што адбываецца, не называліся.
Пазней супрацоўнік райвыканкама паведаміў журналісту “Позірка“, што рэжым КТА звязаны з “вучэннямі сілавых структур”. Праца школ, садоў, службаў не спынялася.
Згодна з законам “Аб барацьбе з тэрарызмам”, у зоне правядзення контртэрарыстычнай аперацыі асобы, якія праводзяць гэтую аперацыю, маюць права: рабіць пры неабходнасці захады па часовым абмежаванні або забароне руху транспартных сродкаў і пешаходаў на вуліцах і дарогах, затрымліваць на тэрмін да трох гадзін грамадзян у выпадку несанкцыянаванага пранікнення або спробы пранікнення іх у зону правядзення аперацыі.
Сілавікі таксама маюць права ўваходзіць бесперашкодна ў любы час сутак у жыллё пры неабходнасці з пашкоджаннем прылад замыкання; абшукваць людзей пры спробе трапіць у зону аперацыі; выкарыстоўваць у службовых мэтах сродкі сувязі, якія належаць грамадзянам, дзяржаўным органам і іншым арганізацыям.
У зоне правядзення аперацыі дзейнасць работнікаў СМІ рэгулюецца кіраўніком аператыўнага штаба па кіраванні контртэрарыстычнай аперацыяй.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+